TERYT
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
TERYT (Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju) — афіцыйны дзяржаўны рэестар тэрытарыяльнага падзелу ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзеньні Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня(pl) (па-польску: Główny Urząd Statystyczny).
TERYT быў уведзены распараджэньнем Рады міністраў ад 25 сьнежня 1998 року, апублікаваным у Весьніку законаў(pl) (польск. Dziennik Ustaw) № 157 п. 1031[1]. Утрымлівае сыстэмы:
- ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага падзелу TERC10;
- ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасьцяў SIMC10;
- статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10;
- адраснай ідэнтыфікацыі вуліцаў, нерухомасьці, будынкаў і кватэр NOBC10.
Ідэнтыфікатары рэестру TERYT зьяўляюцца абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўпраўленьняў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасьць інтэграцыі дадзеных.
Рэестар зьяўляецца публічным. Зьвесткі зь яго падаюць ваяводзкія статыстычныя ўправы і ГСУ.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 15 grudnia 1998 r. w sprawie szczegółowych zasad prowadzenia, stosowania i udostępniania krajowego rejestru urzędowego podziału terytorialnego kraju oraz związanych z tym obowiązków organów administracji rządowej i jednostek samorządu terytorialnego (Dz. U. Nr 157, poz. 1031 z późn. zm.) (пол.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пошук па рэестры TERYT (пол.)