Славаччына (рух)
«Славаччына» | |
славац. «Slovensko» | |
Лідэр партыі | Ігар Матавіч |
---|---|
Дата заснаваньня | 11 лістапада 2011 (13 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Студэнцкая, 2, 91701 Трнава |
Ідэалёгія | кансэрватызм |
Колькасьць | 4 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Нацыянальная Рада |
14 / 150 |
Афіцыйны сайт | obycajniludia.sk |
«Славаччына» — славацкая правацэнтрысцкая кансэрватыўная палітычная партыя, зарэгістраваная ў лістападзе 2011 пад назвай «Звычайныя людзі і незалежныя асобы». Старшыня — Ігар Матавіч. Пазыцыянуе сябе як плынь незалежных сябраў, у сваёй палітыцы схіляецца да кансэрватызму і хрысьціянска-дэмакратычных каштоўнасьцяў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На парлямэнцкіх выбарах 2010 року чатыры сябры грамадзкага аб’яднаньня «Звычайныя людзі» ўдзельнічалі ў выбарах на апошніх месцах партыйных сьпісаў лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць. У пайменным галасаваньні занялі 4-7 месцы і разам атрымалі 118 177 прэфэрэнцыйных галасоў[1]. У парлямэнце дзейнічалі як плятформа ў рамках СіС, пазьней як незалежныя дэпутаты.
Увосені 2011 грамадзкае аб’яднаньне было пераўтворанае ў партыю, якая ў наступным року ўпершыню ўзяла ўдзел як самастойны суб’ект. Атрымала 218 537 галасоў (8,55%) і атрымала 16 дэпутацкіх мандатаў[2][3]. У парлямэнце заняла трэцяе месца пасьля Смэру і ХДР, апярэдзіўшы ня толькі сваю колішнюю каляжанку СіС, але й Мост з СДХУ — ДП[2].
У 2023 годзе партыя зьмяніла назву на рух «Славаччына»[4].
Вынікі на выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок выбараў | Выбары ў | Галасоў | Галасоў, % | Атрымана мандатаў | Месца на выбарах | Статус |
---|---|---|---|---|---|---|
2010 | Народная Рада Славаччыны | 307 287 | 12,14% | 4 з 22[a] | Праўладная | |
2012 | Народная Рада Славаччыны | 218 537 | 8,55% | 16 | трэцяе | Апазыцыя |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У складзе партыі Свабода і салідарнасьць
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Výsledky prednostného hlasovania (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (2010-06-13). Праверана 2013-11-12 г.
- ^ а б Počet a podiel platných hlasov odovzdaných pre politické strany (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (2012-03-11). Праверана 2012-03-11 г.
- ^ Výsledky volieb: zoznam poslancov a poradie v kružkovaní (славацк.). Denník SME (11.3.2012). Праверана 12.3.2012 г.
- ^ Статут палітычнага руху пад назвай «Славаччына» (славацк.) // Рух «Славаччына», 2024 г. Праверана 18 ліпеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|