Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа распаўсюду эпідэміі ў Гвінэі

Эпідэ́мія ліхама́нкі Эбола ў Заходняй А́фрыцы — эпідэмія, якая распачалася ў Гвінэі ў лютым 2014 году і працягваецца дагэтуль, яна выйшла за межы краіны і распаўсюдзілася на Лібэрыю і Сьера-Леонэ і Нігерыю. Выпадак унікальны тым, што эпідэмія гэтай ліхаманкі пачалася ў Заходняй Афрыцы ўпершыню, з прычыны чаго дактары ў закранутых краінах ня маюць вопыту барацьбы зь ёй, а сярод насельніцтва магчымыя ўзьнікненьне панікі і распаўсюджаньне дэзінфармацыі[1]. Розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Цэнтар па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў ЗША, Эўрапейская камісія і Эканамічная супольнасьць заходнеафрыканскіх дзяржаваў, накіравалі сродкі і пэрсанал, каб дапамагчы гвінэйскаму ўраду супрацьстаяць эпідэміі. Паводле словаў Кэйдзі Фукуда, генэральнага дырэктара СААЗ па бясьпецы ў вобласьці аховы здароўя, гэтая ўспышка ёсьць наймацнейшай з усіх успышак ліхаманкі Эбола ў іхнай практыцы[1].

На 12 кастрычніка выявілі 8997 выпадкаў захворваньня ў 5 краінах Заходняй Афрыкі (Гвінэя, Лібэрыя, Нігерыя, Сэнэгал і Сьера-Леонэ), адной краіне Эўропы (Гішпанія) і адной краіне Паўночнай Амэрыкі (ЗША). Ад хваробы памерлі 4493 чалавекі (49,9% ад заражаных). У Нігерыі і Сэнэгале мінула 42 дні ад часу апошняга выяўленьня новага заражэньня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]