Марк Ротка
Марк Ротка | |
Імя пры нараджэньні | Маркус Ратковіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1903 |
Месца нараджэньня | Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 лютага 1970 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Жанры | абстракцыянізм[3] |
Плынь | абстрактны экспрэсіянізм[d][3] |
Марк Ро́тка (па-ангельску: Mark Rothko, пры нарадж. Маркус Ратковіч; 25 верасьня 1903, Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 25 лютага 1970, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі мастак габрэйскага паходжаньня. Нарадзіўся ў Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, на тэрыторыі сучаснае Латвіі.
Біяграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхоўваўся ў вялікай габрэйскай сям’і фармацэўта, дзе размаўлялі на ідышы й па-расейску. У пяцігадовым узросьце Маркус паступіў у Габрэйскую рэлігійную школу — хэдэр. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны сям’я зьехала ў ЗША. Празь некалькі месяцаў бацька памёр, і сям’я засталася бяз сродкаў, дзецям давялося працаваць. Маркус дапамагаў дзядзьку, прадаючы газэты й часопісы супрацоўнікам складу адзеньня, і паралельна навучаўся ў агульнаадукацыйнай школе. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у жыцьці мясцовага габрэйскага згуртаваньня. Пасьля школы паступіў у Ельскі ўнівэрсытэт, дзе першы год вучыўся дзякуючы атрыманаму за выдатны школьны атэстат гранту, а пазьней, калі датацыя скончылася, працаваў чорнарабочым, каб аплаціць навучаньне. Але хутка ён кінуў унівэрсытэт, і вярнуўся туды толькі праз 46 гадоў — каб атрымаць ганаровую ступень доктара прыгожых мастацтваў.
У 1929 стаў выкладаць выяўленчае мастацтва ў Цэнтральнай акадэміі, дзе працаваў да 1952 году. Сябраваў з прадстаўнікамі позьняга абстрактнага экспрэсіянізму, як то Джэксанам Полакам, Ўільямам дэ Кунінгам і Аршылам Горкі. У 1938 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства й зьмяніў сваё імя на творчы псэўданім Марк Ротка. Дэпрэсіўны стан на глебе алькаголю првывёў да таго, што напрыканцы 1969 году мастак пакінуў дом і адасобіўся ў сваёй майстэрні ў Нью-Ёрку, дзе скончыў жыцьцё самагубствам.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сваёй пэрсанальнай выставе ў 1938 годзе ў портлэндзкім Музэі мастацтваў Ратковіч паказаў гарадзкія ляндшафты, партрэты й цыкль ню. Праз два гады ён зь сябрамі арганізаваў «Групу дзесяці», канцэпцыя якой гучала наступным чынам: «Пратэставаць супраць распаўсюджанага меркаваньня пра роўнасьць амэрыканскага жывапісу й літаральнага жывапісу». Арганічныя, напаўабстрактныя формы, народжаныя фантазіямі й снамі мастака, атрымалі назву біяморфных.
Інавацыі так яго захапілі, што ў 1936 годзе ён нават распачаў працу над кнігай пра падобныя прынцыпы дзіцячага малюнка й твораў сучасных яму мастакоў, дзе параўноўваў уплыў прымітыўных культураў на мадэрністаў зь мімікрычнымі перадумовамі дзіцячай творчасьці. Лічыў, што наватар-мадэрніст як дзіця й чалавек прымітыўнай культуры, якая паўплывала на яго, павінны ў ідэальнай і аптымальнай працы адлюстроўваць унутраныя адчуваньні без умяшальніцтва розуму й інтэлектуальнага вопыту.
Канкрэтных назваў твораў у Ротка, як правіла, няма. Ёсьць толькі нумары: гэта значыць, у кожнага гледача ўзьнікаюць уласныя асацыяцыі, ня зьвязаныя з назвамі карцін. З пачатку 1950-х гадох структура карцінаў Ротка, у якіх прадмет і форма губляюць усялякую сэнсавую нагрузку, мала зьмянілася. Аднак, замест нумароў зьявіліся назвы, як то «Чорнае, фіялетавае й жоўтае на аранжавым», «Зямліста-чырвонае й зялёнае» і г. д. Але творца па-ранейшаму з рэальнасьцю «ажыўляў» прастору непасрэдна праз колер.
Да пачатку 1950-х гадоў ён значна спрасьціў структуру сваіх карцін, ствараючы цыклі гэтак званых мультыформаў — палотнаў, якія складаліся зь некалькіх колеравых плоскасьцяў. Сам мастак фармуляваў сваю задачу як «простае выказваньне складанай думкі». Ротка прымяняў прыглушальны колер на выставах: колеравыя блёкі ў выніку здаваліся «абвіслымі» ў бязьмежнай прасторы, візуальнае ўражаньне ўзмацнялася адсутнасьцю рамаў у карцін. Колеравае поле расьцякалася да самой мяжы палатна такім чынам, што палатно здавалася раствораным у плоскасьці сьцяны. Мастак раіў разглядаць ягоныя карціны зь вельмі блізкай адлегласьці, каб колеравыя палі маглі «паглынуць» гледача.
Напрыканцы 1970-х гадоў Ротка прыйшоў да таго афармленьня карцін, якое зрабіла яго славутым: цягам доўгага часу ён рэдукаваў свае ранішнія формы да гарызантальных прастакутнікаў, што былі размаляваны ў яскравыя насычаныя фарбы й абрысаваны мяккімі расплывістымі межамі. Напрыклад, палатно «№12», на якім жоўта-апэльсінавы калярыт нястрымана, моцна прыцягвае фантастычнай яскаравасьцю й вастрынёй. Апошнімі значнымі творамі Марка Ротка зьявіліся 14 карцін, створаных для капэлы царквы ў Г’юстане.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Mark Rothko 1903–1970 — Тэйт, 1897.
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mark Rothko, 1903—1970: a retrospective/ Diane Waldman, ed. — New York: H.N. Abrams, 1978.
- Chave A.C. Mark Rothko, subjects in abstraction. — New Haven: Yale UP, 1989.
- The art of Mark Rothko, into an unknown world/ Marc Glimcher, ed. — London: Barrie & Jenkins, 1992.
- Breslin J. E. B. Mark Rothko: a biography. — Chicago: University of Chicago Press, 1993.
- Davis J. Mark Rothko: The Art of Transcendence. — Kidderminster: Crescent Moon, 1995.
- Golding J. Paths to the absolute: Mondrian, Malevich, Kandinsky, Pollock, Newman, Rothko, and Still. — Princeton: Princeton UP, 2000.
- Ottmann K. The essential Mark Rothko. — New York: Wonderland Press; Harry N. Abrams, 2003.
- Бааль-Тешува Я. Марк Ротко. — М.: Арт-Родник, 2006. — ISBN 5-9561-0192-X