Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 1
Архівы |
---|
|
Дадавайце, калі ласка, толькі артыкулы, якія маюць інфармацыю пра крыніцы зьвестак (сэкцыі: Крыніцы, Літаратура або Вонкавыя спасылкі). |
Тыдзень 7
[рэдагаваць крыніцу]Прапанова на тыдзень 8—15 лютага:
Ці ведаеце вы, што...
- Трэцім сынам Адама і Евы быў Сіф.
- Стваральнікам сьцяга БНР лічыцца Клаўдзі Дуж-Душэўскі.
- Прадстаўнікі сярэднявечнага роду Батараў і па сёньняшні дзень жывуць у Вугоршчыне і Польшчы.
- Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка Павал Чайка адпускаў палонных і загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў.
- Прапаведнік вельмі кансэрватыўных поглядаў Дзьмітры Аляксандравіч Бранчанінаў быў пастрыжаны ў манаства зь імем Ігнацій у гонар сьвятога пакутніка.
Ці зьявіліся яшчэ якія цікавыя артыкулы за гэты тыдзень? —zedlik 04:41, 14 лютага 2009 (UTC)
Тыдзень 8
[рэдагаваць крыніцу]Прапановы на тыдзень 15—21 лютага:
- адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР Язэп Варонка быў таксама міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі?
- беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васючэнка 15 лютага справіў свой 50-гадовы юбілей?
- Валокі Полацкія — гэта гістарычны раён Менску, дзе жылі кампазытар Станіслаў Манюшка і мастак Вяленці Ваньковіч?
- Роза Паркс была арыштаваная за тое, што 1 сьнежня 1955 году падчас паездкі ў аўтобусе адмовілася саступіць месца беламу мужчыну?
- Мікалай Сапега наважыўся любымі сродкамі вывезьці на Літву з Рыму абраз Маці Божай Гвадэлюпскай, і што гэта ў яго атрымалася?
—zedlik 03:52, 22 лютага 2009 (UTC)
Тыдзень 9
[рэдагаваць крыніцу]Прапановы на тыдзень 22—28 лютага:
- ...прадстаўніком якай краіны на конкурсе «Эўрабачаньне-2009» быў абраны беларускі сьпявак Аляксандар Рыбак?
- ...дзе ў Беларусі склалася найбольш разьвітая структура пасёлкаў?
- ...колькі малатарняў было выраблена ў мястэчку Ракаў ў 1901 году?.
Bocianski 20:28, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Тыдзень 10
[рэдагаваць крыніцу]Прапановы на тыдзень 1—7 сакавіка:
- ...якія характэрныя рысы маюць дзеці індыга?
- ...калі быў створаны першы беларускі мастацкі фільм і як ён называўся?
- ...колькі пачатковых беларускіх школаў былі адчыненыя ў Адэсе дзякуючы дзейнасьці Сьцяпана Некрашэвіча?
- ...як характарызуецца Кастусь Каліноўскі ў гістарыяграфіі?
Bocianski 21:01, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Нешта прашчоўкалі мы пару тыдняў... —zedlik 22:49, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Тыдзень 11
[рэдагаваць крыніцу]- Прапановы на тыдзень 8—14 сакавіка:
- ...Бікрам Самват зьяўляецца афіцыйным календаром у Індыі?
- ...у 1965 годзе больш за тысячу чалавек прыбыло ў мястэчка Заблудаў на зьяўленьне Маці Божай?
- ...Зыгмунт Закрэўскі, пазьнейшы прафэсар гісторыі і выкладчык нумізматыкі, дактарызаваўся з хіміі і філязофіі?
- ...ваяводзкі мундзір Амсьціслаўскага ваяводзтва складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана?
- ...пасярэднікам грамадзянскага рэпартэрства зьяўляецца live blogging?
- ...у 1903 годзе ў вёсцы Занарач былі знойдзеныя 3 курганы, аднесеныя да 3-й чвэрці 1 тысячагодзьдзя н. э.?
- ...за польскім часам сучасная плошча Антонія Тызэнгаўза ў Горадні была названая ў гонар Вітаўта?
- ...у гэтым годзе была вызначаная асоба вялікалітоўскага магната, прысутнага на ўнікальным надмагільным партрэце 1746 году?
Bocianski 14:17, 15 сакавіка 2009 (UTC)
- Трохі перапрацаваў стыль, каб працягі дапасоўваліся да пачатку «Ці ведаеце вы, што...» --Казімер Ляхновіч 22:06, 15 сакавіка 2009 (UTC)
Маю дзьве прапановы адносна гэтага блёку галоўнай старонкі:
- Прыбраць шматкроп’і перад пачаткам пунктаў (яно ўжо ёсьць ў радку «Ці ведаеце вы, што...», а функцыю вылучэньня пунктаў выдатна выконваюць маркеры сьпісу) і пытальнікі ў канцы (замяніўшы іх кропкамі — тобо звычайнымі сказамі). На маю думку, гэта ўсё проста графічнае сьмецьце, якое не ўплывае на вынік, затое псуе зьнешні выгляд і ўспрымальнасьць тэксту.
- Самі фразы будаваць шляхам зьмяшчэньня інфармацыі ў пункт (кшталту: «Ці ведаеце вы, што ў 1965 годзе адбылося А» замест «Ці ведаеце вы, што адбылося ў 1965 годзе?») — падвышаецца сэнсавасьць і зьмястоўнасьць, бо іначай выходзіць, што шмат словаў ні пра што :)
Хто як мяркуе? —zedlik 02:08, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Я згодны. --Казімер Ляхновіч 11:43, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- А я нязгодны. Зьяўляюся прыхільнікам таго, што бы фразы былі пытаньнямі, не інфармацыямі. Тады чытач будзе зацікаўлены. Інакш пасьля прачытаньня інфармацыі не мае ніякіх повадаў для чытаньня. Безумоўна, слова што пасьля Ці ведаеце вы трэба прыбраць. Bocianski 18:24, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Мяркую гэтаксама. Прашу прабачэньне, але ў словах ваяводзкі мундзір Амсьціслаўскага ваяводзтва складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана? няма зацікаўленасьці, а вось калі была вэрсія пана Bocianski — з чаго складаўся ваяводзкі мундзір Амсьціслаўскага ваяводзтва? я зацікавіўся і паглядзеў
- Я лічу, што інфармацыя павінна прымушаць наведвальніка прайсьці далей па спасылцы. Як гэта будзе дасягнута, праз пытаньні або праз інфармацыю мне ўсё роўна, галоўнае каб наведвальнік зацікавіўся. --Ліцьвін 18:43, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Нібыта я не лічу, што інфармацыя мусіць зацікавіць. Але праблема ў тым, што я заходжу па спасылцы і бачу (толькі яшчэ паспрабуй адшукай, дзе пра гэта напісана), што ён складаўся з кунтуша і жупана. Ні першага, ні другога я ня ведаю, падрабязна пра гэта не напісана, адсюль і расчараваньні. Калі я такое бачу ў інтэрнэце, яно мяне можа зацікавіць толькі адзін раз, пасьля пачынае моцна раздражняць, бо я не атрымліваю таго, што чакаю перад клікам па спасылцы. І ўзьнікае пытаньне, што навошта было весьці на старонку, калі можа было і так напісаць. Гэта я да таго, што такая форма падачы матэрыялу таксама магчымая, але не на тлумачэньне ў адзін сказ, а на добры артыкул з тлумачэньнем. Калі ж напісана, што з кунтуша і жупана я хоць прыблізна ўяўляю, чаго чакаць, і адразу разумею, трэба мне ціснуць на спасылку ці не.
- Хаця калі такая рэакцыя толькі ў мяне, то прапанова здымаецца. —zedlik 21:05, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Нібыта я не лічу, што інфармацыя мусіць зацікавіць толькі яшчэ паспрабуй адшукай, дзе пра гэта напісана Я карыстаюся пошукам. --Ліцьвін 21:15, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Ну, ня ўсе настолькі разумныя, і ў рэшце рэшт, можа проста ламаць карыстацца пошукам, калі няма мэты знайсьці нешта адмысловае, а ёсьць мэта нешта пачытаць. —zedlik 21:39, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Нібыта я не лічу, што інфармацыя мусіць зацікавіць толькі яшчэ паспрабуй адшукай, дзе пра гэта напісана Я карыстаюся пошукам. --Ліцьвін 21:15, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Добра, з пытальнікамі і фразамі зразумела. З «што» ў пачатку таксама згодны, яно там недарэчы. А з шматкоп’ямі ў пачатку сказаў што рабіцьмем? —zedlik 21:05, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- У польскай і англійскай Вікі ёсьць, у расейскай і нямецкай няма. Лічу, што шматкропкі перад пачаткам пунктаў і ў пачатку сказаў - згодна з правіламі мовы (сказ перапынены). Bocianski 21:19, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- У прынцыпе рацыя. Хаця ў расейскай мове тыя самыя правілы і мусіць быць шматкроп’е. Але ў ангельскай вэрсіі гэты блёк выглядае добра, а ў нас неяк карава. Раней я думаў, што ў шматкроп’ях справа, але падобна, што не... —zedlik 21:39, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Здаецца, зразумеў. Чаму ў нас палова старонкі Verdana'й, палова — Arial'ам? Розны інтэрлін’яж, усё ў перамешку. Паспрабаваў зрабіць усё адным шрыфтом: Удзельнік:Zedlik/Пясочніца. Ці лепей? —zedlik 21:57, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Нават ня ведаю... я б увогуле перапрацаваў дызайн галоўнай старонкі. А тое пару дзён таму сустрэў "укантакце" меркаваньне, што афіцыйны правапісны падзел прываблівейшы за наш праз сваё графічнае афармленьне. --Казімер Ляхновіч 00:26, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Я б таксама, але гэта трэба сесьці і заняцца. Можа хто таленавіты намалюе. —zedlik 01:30, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Ласкава просім — Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка :) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:18, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Мяркую, шрыфт трэба паменшыць і выяву дадаць. Нічога не павінна кідацца ў вочы. Асабіста мяне велічыня загалоўкаў проста палохае І я за сымэтрычнасьць. --Ліцьвін 00:34, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Ну шрыфт загалоўкаў — гэта ясна, бо ён ня ўпісваецца зусім. Проста той, што атрымаўся спачатку, таксама ня ўпіваўся. А што за выяву дадаць? Калі выбраную, то для яе трэба пераклад подпісаў зрабіць. —zedlik 01:30, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Так як у Расейскай Вікіпэдыі, так як у наркамаўцы — выява дня. Трэба значкі дадаць. --Ліцьвін 18:06, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Шрыфт жа мусіць стандартны? Я думаю справа ў дызайне старонкі ўвогуле. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:18, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Шрыфт трэба паменшыць, ён вялікі. --Ліцьвін 18:06, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Ну шрыфт загалоўкаў — гэта ясна, бо ён ня ўпісваецца зусім. Проста той, што атрымаўся спачатку, таксама ня ўпіваўся. А што за выяву дадаць? Калі выбраную, то для яе трэба пераклад подпісаў зрабіць. —zedlik 01:30, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Думаю, так сапраўды трохі лепш. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:18, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Нават ня ведаю... я б увогуле перапрацаваў дызайн галоўнай старонкі. А тое пару дзён таму сустрэў "укантакце" меркаваньне, што афіцыйны правапісны падзел прываблівейшы за наш праз сваё графічнае афармленьне. --Казімер Ляхновіч 00:26, 17 сакавіка 2009 (UTC)
- Здаецца, зразумеў. Чаму ў нас палова старонкі Verdana'й, палова — Arial'ам? Розны інтэрлін’яж, усё ў перамешку. Паспрабаваў зрабіць усё адным шрыфтом: Удзельнік:Zedlik/Пясочніца. Ці лепей? —zedlik 21:57, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- У прынцыпе рацыя. Хаця ў расейскай мове тыя самыя правілы і мусіць быць шматкроп’е. Але ў ангельскай вэрсіі гэты блёк выглядае добра, а ў нас неяк карава. Раней я думаў, што ў шматкроп’ях справа, але падобна, што не... —zedlik 21:39, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Сапраўды разрыў. Дзесьці пра гэта чытаў, але пакуль нічога не знайшоў. --Ліцьвін 21:33, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- У польскай і англійскай Вікі ёсьць, у расейскай і нямецкай няма. Лічу, што шматкропкі перад пачаткам пунктаў і ў пачатку сказаў - згодна з правіламі мовы (сказ перапынены). Bocianski 21:19, 16 сакавіка 2009 (UTC)
- Добра, з пытальнікамі і фразамі зразумела. З «што» ў пачатку таксама згодны, яно там недарэчы. А з шматкоп’ямі ў пачатку сказаў што рабіцьмем? —zedlik 21:05, 16 сакавіка 2009 (UTC)
Тыдзень 12
[рэдагаваць крыніцу]- Прапановы на тыдзень 15—21 сакавіка:
- ... што меў супольнага з Кастусём Каліноўскім камандзір апошняга беларускага аддзелу, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам?
- ... якія падзеі 2008 году ахоплівае сюжэт фільму «Вызваленьне»?
Bocianski 17:44, 21 сакавіка 2009 (UTC)
- …якая бітва Першай сусьветнай вайны зьяўляецца найбуйнешай?
- …якой колькасьцю моваў валодаў аўтар сусьветна вядомай кнігі «І зьвяры, і людзі, і богі» пра падзеі падчас грамадзянскай вайны ў Расеі?
- …эканоміка інфармацыі зьяўляецца асобнай навукай, якая ўжо стала вывучаецца вядомымі дасьледнікамі?
—zedlik 23:11, 21 сакавіка 2009 (UTC)
- У артыкуле Бітва на Соме няма ніякай крыніцы інфармацыі. Bocianski 23:18, 21 сакавіка 2009 (UTC)
- Так, сапраўды. Але пакуль канчаткова ня ўпэўнены ставіць яго ці не. Вагаўся з тым, што пра шахматы зараз вялікі тызэр і будзе шмат вольнага месца ў блёку з новымі артыкуламі, таму пакуль пакінуў, бо іншых больш-менш значных артыкулаў не знайшоў. Зрэшты, на галоўную старонку ў канчатковы варыянт гэты пункт можна будзе і ня ставіць, я супраць ня буду. —zedlik 23:49, 21 сакавіка 2009 (UTC)
Тыдзень 13—14
[рэдагаваць крыніцу]- Прапановы на тыдні 22 сакавіка — 4 красавіка:
... у колькіх краінах адначасова рэпрэзэнтаваў Беларусь Уладзімер Сянько ў 1997-2004 гадах?
- …якая рэспубліка на гэтым тыдні сьвяткуе свой дванаццаты Дзень Незалежнасьці?
—zedlik 22:23, 22 сакавіка 2009 (UTC)
- …якім чынам быў раскрыты і ліквідаваны Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі?
- …колькі доўжылася судовая сэсія земскага суду?
- …якая энцыкляпэдая сабрала ў сабе фатаздымкі ўсіх каталіцкіх аб’ектаў?
- …што такое тамарынд?
- …па якім адрасе ў Горадні адкрыўся дом-музэй Элізы Ажэшкі?
—zedlik 23:48, 5 красавіка 2009 (UTC)
Тыдні 26—27
[рэдагаваць крыніцу]Час крыху абнавіць :)
- …колькі гадоў найстарэйшай жыхарцы Беларусі?
- …які горад называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў?
- …творы якога беларускага паэта перакладаў на расейскую мову Аляксандар Твардоўскі?
- …дзе знаходзіцца возера, апісанае Янам Чачотам у паэме «Калдычэўскі шчупак»?
- …якія фэстывалі ўтвараюць пяцёрку найбуйнейшых фэстываляў Беларусі?
- …месца пахаваньня якога Прэзэдэнта Рады БНР было згубленае і адшуканае толькі праз 30 гадоў пасьля сьмерці?
- …які вадаём зьўляецца другім па велічыні штучным вадаёмам Беларусі?
- …колькі фільмаў былі зьнятыя з 1990 да 2007 году з удзелам Монікі Бэлючы?
zedlik 23:20, 6 ліпеня 2009 (UTC)
Тыдзень 28
[рэдагаваць крыніцу]- колькі паўстанцаў абараняла Кейданы ў 1831 годзе перад 5-тысячным расейскім корпусам?
- дзе знаходзіцца адзінае прадпрыемства ў Расеі, якое выпускае цыгары?
- дзе прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у якасьці амбасадара выпускнік Благавешчанскай вышэйшай школы камандзіраваньня танкамі?
Тыдзень 29
[рэдагаваць крыніцу]- якое значэньне маюць мініятуры ў Радзівілаўскім летапісе?
- дзе ў XVI ст. быў створаны новы мескі цэнтар Менску і калі адбылося першае буйнамаштабнае перайменаваньне менскіх вуліцаў?
- чым адзначыўся Ежы Бузэк на пасадзе прэм'ер-міністра Польшчы?
- колькі песень напісаў Мікалай Яцкоў?
- на якой мове распачала сваю прафэсійную кар'еру сьпявачка Алеся?
Яшчэ крыху:
- Якая колькасьць людзей пахаваная на найвялікшых могілках Парыжу?
- Які беларускі сцэнарыст прызнаны самым пасьпяховым сцэнарыстам расейскага кіно 2006—2008 гадоў?
—zedlik 02:42, 21 ліпеня 2009 (UTC)
Тыдзень 30
[рэдагаваць крыніцу]- што знаходзяцца ў касьцёле Сьвятога Язэпа ў Менску і чаму ён не можа быць адданы вернікам?
- за які чын Уладзімер Ярмак пасьмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу?
Bocianski 22:07, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Тыдзень 31
[рэдагаваць крыніцу]- ...колькі гадоў Фёдар Шмакаў працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа?
- ...прэзыдэнтам якай спартовай фэдэрацыі абраны быў тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Урал Латыпаў?
Bocianski 17:43, 30 ліпеня 2009 (UTC)
- ... каму ў 1921 годзе Антон Сокал-Кутылоўскі перадаў архіў Слуцкай Брыгады?
Bocianski 19:41, 2 жніўня 2009 (UTC)
Тыдзень 32
[рэдагаваць крыніцу]- ... што Язэп Лёсік прапанаваў зьмяніць у беларускім альфабэце?
- ... у якасьці разагрэву якога гурту дэбютаваў гурт Бан Жвірба?
- ... які пашпарт апроч беларускага меў Антон Борык?
- ... дзе здымалі адзін зь першых беларускіх тэлесэрыялаў — «Пракляты ўтульны дом»?
Bocianski 20:25, 7 жніўня 2009 (UTC)
- які беларускі мастак у 2006 годзе быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі?
zedlik 06:12, 9 жніўня 2009 (UTC)
Тыдзень 33
[рэдагаваць крыніцу]- ... якія экспанаты былі школьных музэі ў вёсцы Сялец Маісееўшчынскага сельсавету?
- ... якую памылку зрабіла маскоўская мынца на памятнай манэце да 200-годзьдзя нараджэньня Адама Міцкевіча?
- ... якае значэньне для баёў ля вуліцы Вольскай у Варшаве падчас Варшаўскага паўстаньня меў Палацык Міхлера?
- ...якая колькасьць жыдоў знаходзілася ў Баранавіцкім геце?
Bocianski 13:16, 16 жніўня 2009 (UTC)
- ...якая тытулярная вялікая княгіня літоўская ніколі не наведала абшараў Рэчы Паспалітай?
—zedlik 00:29, 17 жніўня 2009 (UTC)
Тыдзень 35
[рэдагаваць крыніцу]- ...якім чынам у баранавіцкі краязнаўчы музэй патрапіў Статут ВКЛ 1588 году?
- ...які тыдзень аб’яўлены ў ЗША Тыднем прыгнечаных нацыяў і што ён азначае?
- ...які фільм на сцэнар Алеся Адамовіча быў зьняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагодзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне?
Нешта за апошнія два тыдні знайшлося зусім няшмат... —zedlik 03:46, 30 жніўня 2009 (UTC)
- І чамусьці ўсе артыкулы распачаў я? :-) Можна яшчэ пра Юры Сабалеўскі напісаць - што ён вырабляў у Баранавічах за немцамі... :0 --Ruslan Raviaka 08:47, 31 жніўня 2009 (UTC)
- Галоўнае — крыніцы і латаратура, таму так атрымалася :) Артыкул Юры Сабалеўскі таксама я разглядаў, але вырашыў выбраць адзін зь яго і Тыдня паняволеных народаў бо яны прыблізна на адну і тую ж тэму. Хаця калі ёсьць якая канкрэтная прапанова з выразам пра сп. Сабалеўскага, то, думаю, ніхто супраць ня будзе, бо артыкул таксама варты быць згаданым. —zedlik 20:16, 31 жніўня 2009 (UTC)
- І чамусьці ўсе артыкулы распачаў я? :-) Можна яшчэ пра Юры Сабалеўскі напісаць - што ён вырабляў у Баранавічах за немцамі... :0 --Ruslan Raviaka 08:47, 31 жніўня 2009 (UTC)
- ... колькі штрафу прызначыў бурмістр Баранавічаў Юры Сабалеўскі ў 1943 за няськінутую шапку ў гарадзкой управе?
- Супэр, дзякуй! Зараз дадам. —zedlik 09:47, 1 верасьня 2009 (UTC)
- ...у якой сваёй паэме Джордж Байран згадаў Тадэвуша Касьцюшку?
—zedlik 23:29, 30 жніўня 2009 (UTC)
Тыдзень 36
[рэдагаваць крыніцу]- ...у чым быў абвінавачаны Павал Пруднікаў?
- ...якога дзеяча беларускага адраджэньня дзёньнік знайшоў і перахаваў Янка Шутовіч?
- ...дзе выкладаў Антон Неманцэвіч?
- ...дзе больш папулярны цыбуляж?
Трэба абавязкова напісаць таксама пра загінуўшых лётчыкаў (Аляксандар Марфіцкі, Аляксандар Жураўлевіч, Radom Air Show), але ня ведаю, якое задаць пытаньне. Bocianski 10:59, 6 верасьня 2009 (UTC)
- Магчыма... колькі гадзін налёту мелі Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч...--Ruslan Raviaka 05:15, 7 верасьня 2009 (UTC)
Тыдні 37-38
[рэдагаваць крыніцу]- пры праглядзе якога фільму паводле аповесьці Васіля Быкава Пётар Машэраў плакаў у залі не саромеючыся прусутнасьці ўсяго кіраўніцтва рэспублікі?
- пасьля сьмерці якой каралевы Польшчы й вялікай княгіні літоўскай кароль Ян Казімер адрокся ад пасады і зьехаў дажываць сваё жыцьцё плябанам?
- як называецца апошні студыйны альбом гурта The Beatles?
—zedlik 01:35, 21 верасьня 2009 (UTC)
Усё разам за тры тыдні
[рэдагаваць крыніцу]- ...колькі гадзін налёту мелі Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч?
- ...у чым быў абвінавачаны беларускі пісьменьнік Павал Пруднікаў?
- ...дзёньнік якога дзеяча беларускага адраджэньня знайшоў і перахаваў Янка Шутовіч?
- ...дзе выкладаў каталіцкі сьвятар усходняга абраду Антон Неманцэвіч?
- ...дзе найбольш папулярны цыбуляж?
- ...пры праглядзе якога фільму паводле аповесьці Васіля Быкава Пётар Машэраў плакаў у залі не саромеючыся прусутнасьці ўсяго кіраўніцтва рэспублікі?
- ...пасьля сьмерці якой каралевы Польшчы й вялікай княгіні літоўскай кароль Ян Казімер адрокся ад пасады і зьехаў дажываць сваё жыцьцё плябанам?
- ...як называецца апошні студыйны альбом гурта The Beatles?
—zedlik 01:39, 21 верасьня 2009 (UTC)
Тыдзень 39
[рэдагаваць крыніцу]- ...у якіх здарэньнях на Гары Біруты удзельнічаў біскуп Мэльхіёр Гедройц?
- ...якае значэньне мае кніга Ганса Якаба Крыстофэлья фон Ґрымэльсгаўзэна «Авантурнік Сімпліцысімус»?
- ...чаму за часам паўстаньня 1794 году быў павешаны біскуп Юзаф Казімер Касакоўскі?
Bocianski 16:42, 27 верасьня 2009 (UTC)
Тыдзень 40
[рэдагаваць крыніцу]- ...як называўся і калі быў упершыню паказаны першы беларускі мастацкі фільм? Хто і па чыей аповесьці паставіў гэты фільм?
- ...колькі біяграфіі прыводзяцца ў энцыкляпэдычным даведніку Леаніда Маракова?
- ...якая карціна вэнэцыянскага мастака XVI ст. Парыса Бардонэ была паказана на Беларусі? Bocianski 11:19, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- ...якое Менскае прадмесьце было цэнтрам малочнага гандлю ў горадзе? —zedlik 22:16, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- ...хто зьяўляўся вядучым акторам Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру? —zedlik 22:33, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
- ...з чаго складаўся і якія функцыі выконваў у Рэчы Паспалітай Вальны сойм? —zedlik 22:33, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Тыдні 41-43
[рэдагаваць крыніцу]- ... Табліцу множаньня?
- ... што ў перакладзе азначае імя Адам?
- ... чым Кірыла Арлоўскі змусіў падаць у адстаўку палескага ваяводу?
- ... якае былі прычыны мядовага бунту ў Слонімскім старостве?
- ... з якай прычыны была распушчаная Касьцюшкам Найвышэйшая Літоўская Рада?
- ... адкуль бяруцца адрозьненьні ў выкананьні вобраза Панны Марыі ў розных варыянтах гербу Менску?
- ... дзе знаходзіўся першы мескі гадзіньнік у Менску?
- ... колькі гадоў ў складзе Віленскаага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага існаваў Завілейскі павет?
- ... калі было даравана Берасьцю права на атрыманьне гербу?
- ... якае значаньне мае ў літаратуры Гімн Кэдмана? Bocianski 01:27, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
- ... навошта калоды для бортнага промыслу абмотваюцца стужкай з ліпавай кары?
Тыдні 44-45
[рэдагаваць крыніцу]- ... якую рэакцыю сярод дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі выклікала Рыская дамова 1920 году?
- ... якое места была сталіцай Падляскага ваяводзтва ў Вялікім Княстве Літоўскім?
- ... як называлася першае пэрыядычнае выданьне на тэрыторыі сучаснае Беларусі?
- ... хто быў апошнім кіраўніком Камуністычнай Партыі БССР?
- ... які ўнёсак зрабілі беларусы ў разьвіцьцё навукі і культуры Малдовы?
- ... што 26 кастрычніка 2009 году пад Менскам разьбіўся элітны самалёт?
- ... які беларускі рэлігійны дзеяч арганізаваў у Вільні адзіны ва ўсёй міжваеннай Польскай Рэспубліцы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану?
- ... па выніках якой вайны Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад прэтэнзіяў на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цьвер ды Разань?
Bocianski 14:40, 8 лістапада 2009 (UTC)
- Адрэдагаваў. —zedlik 00:11, 9 лістапада 2009 (UTC)
- Дапоўніў. --Казімер Ляхновіч 01:36, 9 лістапада 2009 (UTC)
Тыдні 46-47
[рэдагаваць крыніцу]- ... як выкарыстоўваўся менскі касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага пасьля канфіскацыі яго ў каталікоў?
- ... целы якіх жаўнераў спачываюць на вайсковых могілках у Сурконтах?
- ... дзе й калі адбылася прэм'ера першай беларускай камічная опэры?
- ... хто і калі адправіў першы спам?
- ... гісторыю сьвяткаваньня Міжнароднага дня студэнта?
- ... які знакаміты крынкаўскі лекар у маладосьці быў адным з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу?
- ... ад чаго пайшла назва копных судоў, што існавалі на беларускіх землях да канца XVIII ст.?
Bocianski 20:48, 15 лістапада 2009 (UTC), Bocianski 18:13, 23 лістапада 2009 (UTC)
- Прабачце, а што такое зачыненьня адабраньня? --Jauhienij 22:21, 24 лістапада 2009 (UTC)
- Проста памыліўся. Bocianski 22:56, 24 лістапада 2009 (UTC)
Тыдзень 48
[рэдагаваць крыніцу]- ... чаму першая беларуская манэта з золату прадавалася толькі адзін месяц?
- ... якая частка прадукцыі лёгкай прамысловасьці, што вырабляецца ў Беларусі, прыпадае на долю канцэрну Беллегпрам?
- ... якая вядомая беларуская паэтка прыклала руку да стварэньня музэйнае калекцыі, якая экспануецца ў доме-музэі Максіма Багдановіча ў Горадні?
- ... кім быў першы вядомы летапісцам уладальнік маёнтку ў Стайках?
- ... калі пачалі прыватызацыю Белтрансгазу?
- ... дзе ў Менску разьмяшчаліся паганскія сакральныя аб’екты?
- ... на акварэлях якога маляра, ураджэнца Рэчы Паспалітай, можна ўбачыць выгляд беларускіх местаў і мястэчак на мяжы XVIII—XIX стст.?
Bocianski 15:13, 29 лістапада 2009 (UTC)
- Дапоўніў. --Казімер Ляхновіч 19:44, 30 лістапада 2009 (UTC)
Тыдзень 49
[рэдагаваць крыніцу]- ... як гуляцца ў Pong?
- ... чым быў выкліканы пажар у начным клюбе ў Пермі?
- ... хто ўзначаліў паўстаньне Касьцюшкі пасьля паланеньня яго кіраўніка?
- ... які банк быў першым беларускім чальцом плацёжных асацыяцыяў VISA International і MasterCard / Europay?
- ... дзе адбыўся найбольшы дывэрсійна-бандыцкі напад на польска-савецкім памежжы і якія былі яго наступствы?
- ... да якой нацыянальнай меншасьці належыць польскі гісторык Касьцёлу, змагар за люстрацыю, ксёндз Тадэвуш Ісаковіч-Залескі?
Bocianski 00:47, 6 сьнежня 2009 (UTC)
- Адрэдагаваў. --Казімер Ляхновіч 21:24, 6 сьнежня 2009 (UTC)
Тыдзень 50
[рэдагаваць крыніцу]- ... дзе дзейнічалі беларускія рэвалюцыянэры: Юлія й Юзаф Разумейчыкі?
- ... як павялічылася тэрыторыя й насельніцтва Маскоўскага княства за час кіраваньня Івана IV Жахлівага?
- ... ў падрыхтоўцы якіх фільмаў удзельнічаў пісьменьнік Віталь Вольскі?
- ... хто стаў ахвярай пагрому ў Малой Бераставіцы?
- ... якія вядомыя госьці наведалі маёнтак Відзы-Лаўчынскія?
Bocianski 12:50, 13 сьнежня 2009 (UTC)
Тыдзень 51
[рэдагаваць крыніцу]- ... калі Расея адмовілася ад прэтэнзіяў на тэрыторыю і насельніцтва Летувы?
- ... якую галіну гісторыі дасьледуе Аляксандар Краўцэвіч?
- ... найбуйнейшы беларускі банк?
- ... якая драма завяршае шцюрмэрскі пэрыяд ў творчасьці Фрыдрыха Шылера?
- ... праз колькі гадоў пасьля сьмерці паэткі Эмілі Дзікінсан быў надрукаваны поўны збор яе твораў?
Bocianski 22:27, 21 сьнежня 2009 (UTC)
- Адрэдагаваў. --Казімер Ляхновіч 22:56, 21 сьнежня 2009 (UTC)
Тыдзень 52
[рэдагаваць крыніцу]- ... якая вёска ў Лёзьненскім раёне была ня толькі местам, але й цэнтрам павету?
- ... чаму Артур Конан Дойл пачаў пісаць апавяданьні?
- ... дзе знаходзіўся й калі быў пабудаваны першы рымска-каталіцкі храм Менску?
- ... як арганізуюцца разьмеркаваныя вылічэньня?
- ... як называецца сярэдзінны паміж наркамаўкай і тарашкевіцай варыянт правапісу беларускай мовы?
Тыдзень 53
[рэдагаваць крыніцу]- ... калі датуецца апошні ўспамін пра існыя менскія замкавыя ўмацаваньні?
- ... якія рашэньні наконт БССР былі прынятыя 16 студзеня 1919 году?
- ... якое было стаўленьне ўраду ЛітБела да беларускасьці?
- ... чаму Іван Бунін пакідаў Расею?
- ... якія погляды на гісторыю Беларусі мае Якаў Трашчанок?
- ... якія крыніцы Фрыдрых Шылер выкарыстоўваў для напісаньня трагедыі «Марыя Сьцюарт»?
- ... колькі лет была Марыі Багушэвіч, калі яна стаяла на чале партыі «Пралетарыят»?
- ... чаму менскім мескім уладам ня ўдалася разбурыць плябанскія млыны, хаця таго жадалі месьцічы і санітарны камітэт?
Bocianski 20:38, 4 студзеня 2010 (UTC)