Пятро Драчоў
Пятро Драчоў | |
Імя пры нараджэньні | Пётар Мікалаевіч Драчоў |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1937 |
Месца нараджэньня | Ленінград, РСФСР, СССР |
Дата сьмерці | 8 траўня 2005 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | графіка |
Жанры | графіка[d] |
Пятро́ (Пё́тар Мікала́евіч) Драчо́ў (6 ліпеня 1937, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 траўня 2005, Менск, Беларусь) — беларускі графік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут ў 1964 годзе. У 1964—1986 мастацкі рэдактар часопісу «Бярозка», з 1992 у «Беларускім гістарычным часопісе». Працаваў у кніжнай станковай графіцы[1].
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску[2].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод твораў: сэрыя акварэляў «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1970—1982), «Бярэзінскі запаведнік» (1975—1979), літаграфіі «Кірмаш канца XIX — пач. XX ст.» (1972), «Спынім забойствы...», «Да 500-годзьдзя Міколы Гусоўскага» (1980), сэрыя «Асьветнікі» (1989), ілюстрацыі да кніг Уладзімера Дубоўкі, Петруся Броўкі, Уладзімера Караткевіча, Івана Новікава; дыярамы «На старажытным гарадзішчы», «Францыск Скарына трымае экзамэн перад прафэсарамі ў Падуанскі ўнівэрсытэце», «Знахаркі» і іншыя творы для Музэю гісторыі мэдыцыны Беларусі; «Гандаль у Полацку», «Падводны сьвет нашых азёраў», «Паселішча на Сеньніцы», «Крэменездабыўныя шахты ў Красным», «Францыск Скарына ў друкарні», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700—21 гг..» для Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Беларусі, «Менск у 1890 г.» для Музэю Максіма Багдановіча (1992—1993, усе ў Менску)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 206-207
- ^ Кальварыйскія могілкі. Беларускі нацыянальны нэкропаль. Радыё Свабода. Праверана 21 траўня 2014 г.