Ворная зямля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Во́рная зямля́сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, якія сыстэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы сельскагаспадарчых культур. Да ворных зямель належаць палі севазвароту (у тым ліку папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеву землі.

На 1 студзеня 2013 году ў Беларусі налічвалася 5521,6 тыс. гектараў ворнай зямлі, што складае 62,6 % ад плошчы ўсіх сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 651,6 тыс. гектараў у асабістым карыстаньні грамадзян.[1][2]

Агульная плошча ворнай зямлі ўва ўсім сьвеце складае амаль 1,4 млрд гектараў (2011)[3] з агульнай плошчы 4,9 млрд гектараў (2011)[3] зямель, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]