Жан-Бэдэль Бакаса
Жан-Бэдэль Бакаса | |
па-француску: Jean-Bedel Bokassa | |
Жан-Бэдэль Бакаса падчас дзяржаўнага візыту ў Румынію (1970) | |
Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі | |
---|---|
4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979 | |
2-і прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі | |
1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976 | |
Папярэднік: | Давід Дако |
Наступнік: | Давід Дако |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лютага 1921 Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка |
Памёр: |
3 лістапада 1996 Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка |
Партыя: | |
Сужэнец: | Катрын Дэнгіядэ |
Дзеці: |
прынц Жан-Серж кронпрынц Жан-Бэдэль |
Бацька: | Міндагон Мгбундулю |
Маці: | Мары Якаво |
Род: | Бакаса |
Узнагароды: | |
Жан-Бэдэ́ль Бакаса́ (па-француску: Jean-Bédel Bokassa, ʒɑ̃ bedɛl bɔkasa; 22 лютага 1921, Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка — 3 лістапада 1996, Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка), вядомы таксама пад тытулам Бакаса I і Салах Адын Ахмэд Бакаса — вайсковец, кіраўнік Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі і ейнае пераемніцы, Цэнтральна-Афрыканскай Імпэрыі, зь перавароту 1 студзеня 1966 да 20 верасьня 1979. Цягам амаль адзінаццаці гадоў (1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976) кіраваў сьпярша як прэзыдэнт (у 1972—1976 — пажыцьцёвы), пасьля абвясьціў сябе імпэратарам (4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979). Пасьля ягонага зрынаньня была адноўленая Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. Імпэратарскі тытул Бакасы ня быў прызнаны міжнародна.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жан-Бэдэль Бакаса нарадзіўся ў Францускай Экватарыяльнай Афрыцы (цяпер Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) у сям’і вясковага старосты. У 12-гадовым узросьце застаўся сіратою. Вучыўся ў місіянэрскіх школах, у 1939 пайшоў у францускае каляніяльнае войска. Вызначыўся ў Індакітайскай вайне, дзе заслужыў званьне капітана. Калі ў 1960 року Француская Экватарыяльная Афрыка здабыла незалежнасьць, прэзыдэнт створанае Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Давід Дако, ягоны далёкі кузэн, запрасіў Бакасу ўзначаліць узброеныя сілы[1]. У 1966 Бакаса скарыстаўся сваім становішчам, скінуў Дако і абвясьціў сябе прэзыдэнтам. Пасьля ён заняў усе істотныя дзяржаўныя пасады, у краіне распачаў тэрор[2]. Бакаса асабіста кантраляваў зьбіцьці затрыманых і ўвёў правіла, паводле якіх у вораў адразалі па вуху за першыя дзьве кражы, а за трэцюю — руку. У 1977 ён абвясьціў сябе імпэратарам Цэнтральна-Афрыканскай імпэрыі на цырымоніі, якая абышлася ў $20 мільёнаў і практычна збанкрутавала краіну. Адна ягоная інкруставаная дыямэнтамі карона каштавала $5 мільёнаў[2]. У 1979 Жан-Бэдэль Бакаса арыштаваў некалькі сотняў шкаляроў за адмову насіць уніформу, вырабленую на ягонай фабрыцы, а пасьля асабіста кантраляваў расстрэл 100 вучняў сваёй імпэратарскай гвардыяй.
20 верасьня 1979 Бакаса I быў зрынуты францускімі парашутыстамі, адноўленая ўлада прэзыдэнта Дако. Бакаса схаваўся ў Францыі, дзе на прысабечаныя грошы набыў замак[2]. У ЦАР ён быў завочна прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. У 1986 Жан-Бэдэль Бакаса вярнуўся ў краіну і трапіў пад суд па абвінавачваньні ў здрадзе і забойствах. У 1987 зь яго былі зьнятыя абвінавачваньні ў канібалізьме, але Бакаса быў прызнаны вінаватым у забойстве шкаляроў ды іншых злачынствах. Сьмяротны прысуд пазьней быў заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне ў адзінкавай камэры, але ўжо праз шэсьць гадоў, у 1993, ён быў вызвалены. Апошнія гады жыцьця жыў у былой сталіцы, Бангі, дзе й сканаў у 1996 року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Titley 1997. С. 15.
- ^ а б в Nigel Cawthorne. Tyrants: History's 100 Most Evil Despots and Dictators.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brian Titley Dark Age: The Political Odyssey of Emperor Bokassa. — Montreal: McGill-Queen's University Press, 1997. — ISBN 0-7735-1602-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднік Давід Дако |
Прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі 1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976 |
Наступнік Давід Дако |
Папярэднік ' |
Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі 4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979 |
Наступнік ' |
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1996 годзе
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Югаслаўскай зоркі
- Узнагароджаныя ордэнам Югаслаўскай вялікай зоркі
- Цэнтральнаафрыканскія палітыкі
- Прышлі да ўлады ў выніку перавароту
- Скінутыя ў выніку перавароту
- Імпэратары
- Прыгавораныя да сьмяротнага пакараньня
- Антыкамуністы
- Фэльдмаршалы
- Удзельнікі Халоднай вайны
- Прынялі каталіцтва
- Кіраўнікі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
- Цэнтральнаафрыканскія каталіцкія дзеячы
- Кавалеры Ваеннага крыжа (Францыя)
- Удзельнікі Першай Індакітайскай вайны
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Сябры Руху за сацыяльную эвалюцыю Чорнай Афрыкі
- Пажыцьцёвыя прэзыдэнты
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Нарадзіліся ў Лябае
- Памерлі ў Бангі