Біяфізыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малекулярная структура пратэіну

Біяфізыка (ад. бія- + фізыка) — разьдзел фізыкі, які вывучае працэсы, якія адбываюцца ў вузах жывых арганізмаў (біяфізыка вузы). Упершыню як навука сфармавалася ў 20 стагодзьдзі з разьвіцьцём малекулярнай біялёгіі, спэктраскапіі, квантавай хіміі. Біяфізыка адносіцца да катэгорыі шматгаліновых навук, якія спалучаюць аб’ект дасьледаваньня, уласьцівы біялёгіі (вузы жывых арганізмаў) і мэтады, уласьцівыя фізыцы (мікраскапія, спэктраскапія і г. д.). У заходняй традыцыі біяфізыка адносіцца да г. зв. навук пра жыцьцё (па-ангельску: life sciences), бо непасрэдна вывучае працэсы ў прыродзе, зьвязаныя з узьнікненьнем і працяканьнем жыцьця. Біяфізыка мае агромністае прыкладное значэньне, бо ў супольнай працы з фармакалёгіяй прыводзіць да распрацоўкі новых лекаў, у прыватнасьці, з дапамогай сродкаў геннай інжынэрыі — ад генэтычных захворваньняў.