Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Румыніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Румыніі складаецца з 7 аб’ектаў (на 2014 рок). 6 аб’ектаў уключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў, прычым адзін зь іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генію (крытэр i), а яшчэ 1 аб’ект улучаны паводле прыродных крытэраў і прызнаны адначасова прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці (крытэр vii) і адметнай каштоўнасьцю з пункту гледжаньня навукі і захаваньня біялягічных відаў (крытэр x).

Акрамя гэтага, паводле стану на 2014 рок, яшчэ 14 аб’ектаў на тэрыторыі Румыніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[1]. Румынія ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 траўня 1990 року[2].

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО:

Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне крытэр
1 Delta Dunarii 500.jpg Дэльта Дунаю
(па-румынску: Delta Dunării)
1991 Воды Дунаю, якія выцякаюць у Чорнае мора, ствараюць найбуйнейшую і найлепш захаваную з дэльтаў Эўропы. У Дэльце Дунаю жывуць каля 300 відаў птушак ды 45 відаў прэснаводнай рыбы ў яе шматлікіх азёрах і балотах. 588 x,xi,xii
2 Eglise fortifiée de Prejmer.jpg Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансыльваніі
(па-румынску: Aşezări cu biserici fortificate din Transilvania)
Трансыльванія 1993
1999
Гэтыя трансыльванскія вёскі з узмоцненымі цэрквамі маляўніча паказваюць культурны ляндшафт паўднёвай Трансыльваніі. Сем вёсак са сьпісу, закладзеныя трансыльванскімі саксонамі, характарызуюцца адмысловай сыстэмай выкарыстаньня зямлі ды арганізацыі працы, захаванай яшчэ зь сярэднявечча. 596 iv
3 Horezu.jpg Манастыр Харэзу
(па-румынску: Mănăstirea Horezu)
мястэчка Харэзу 1690 1993 Заснаваны ў 1690 годзе князем Канстантынам Бранкаванам, манастыр Харэзу ў Валахіі, зьяўляецца геніяльным прыкладам Бранкавянскага стылю. Манастыр вядомы сваёй архітэктурнай чысьцінёю ды балянсам, багацьцем скульптурных дэталяў ды жывымі партрэтамі. Школа сьценапісу ды іканапісу, заснаваная ў манастыры ў 18 стагодзьдзі, была вядомай на ўвесь Балканскі рэгіён. 597 ii
4 Moldovita Church.jpg Цэрквы Малдавіі
(па-румынску: Bisericile pictate din nordul Moldoveir)
жудэц Сучава, Румынія 1487-1532 1993 Восем цэркваў паўночнай Малдавіі, пабудаваныя ў 15-16 стагодзьдзях, зьнешнія сьцены якіх размаляваныя фрэскамі, зьяўляюцца геніяльнымі працамі, натхнёнымі Бізантыйскім мастацтвам. 598 i, iv
5 Sighişoara 25.jpg Гістарычны цэнтр Сігішаары
(па-румынску: Historic Centre de Sighişoara )
горад Сігішаара XII стагодзьдзе 1999 Заснаваная нямецкімі майстрамі ды купцамі, вядомымі як трансыльванскія саксоны, Сігішаара ўяўляе выдатны прыклад невялікага, узмоцненага сярэднявечнага мястэчка, якое адыгрывала важную стратэгічную і камэрцыйную ролю на пэрыфэрыі цэнтральнай Эўропы цягам некалькіх стагодзьдзяў.

902

iii, v
6 Sârbi Josani.jpg Драўляныя цэрквы Марамурэшу
(па-румынску: Biserici de lemn din Maramureş)
рэгіён Марамурэш XVII-XVIII стагодзьдзе 1999 Восем цэркваў уяўляюць сабой выдатныя прыклады шэрагу архітэктурных вырашэньняў розных пэрыядаў ды рэгіёнаў. 904 iv
7 Sarmizegetusa temples.jpg Дакійскія ўмацаваньні ў гарох Арашці
(па-румынску: Fortăreţe dacice din Munţii Orăştiei)
горы Арашці, Румынія 1 стагодзьдзе да н. э. 1999 Збудаваныя у першых стагодзьдзях да н. э. і н. э. у часы дакійскага кіраваньня, гэтыя фартэцыі паказваюць нечаканае зьмяшэньне вайсковай і рэлігійных тэхнік архітэктуры. Шэсьць умацаваных пабудоваў, ядро Дакіі, былі захоплены рымлянамі напачатку 2-га стагодзьдзя да н. э., іхныя масіўныя і добра захаваныя руіны дагэтуль стаяць у маляўнічым натуральным акаленьні.906 ii, iii, iv

Кандыдаты ў сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Манастыр Нямц (па-румынску: Mănăstirea Neamţ)
  2. Цэрквы гораду Курця-дэ-Арджэш (па-румынску: Curtea de Argeş)
  3. Манумэнтальны комплекс Канстантына Бранкушы у горадзе Тыргу-Жыў (па-румынску: Ansamblul sculptural Constantin Brâncuși de la Târgu-Jiu)
  4. Пячорны комплекс Басараб (па-румынску: Complexul rupestru Basarabi)
  5. Манастыр Трох Сьвятароў у Ясы (па-румынску: Mănăstirea Sfinții Trei Ierarhi din Iași)
  6. Умацаваныя хаты-кулы ў гістарычным рэгіёне Алтэнія (па-румынску: Culele din Oltenia)
  7. Царква Сьвятога Мікалая ў вёсцы Дэнсуш (па-румынску: Biserica Sfântul Nicolae din Densuș)
  8. Гістарычны цэнтар гораду Алба-Юлія (па-румынску: Alba Iulia)
  9. Нацыянальны парк Рэтэзат (па-румынску: Parcul Național Retezat)
  10. Нацыянальны парк Родна (па-румынску: Parcul Național Munții Rodnei)
  11. Утварэньне Сынпэтру (па-румынску: Locul fosilifer cu dinozauri Sânpetru)
  12. Сьвяты лес у Слэтыёары (па-румынску: Slătioara)
  13. Гістарычны цэнтар гораду Сібію (па-румынску: Sibiu)
  14. Вёскі Холакё (па-вугорску: Hollókő) і Рымэця з ваколіцамі (па-румынску: Rimetea)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tentative Lists(анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 25 сьнежня 2014 г.
  2. ^ The States Parties — Romania(анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 25 сьнежня 2014 г.