Менскі гадзіньнікавы завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Менскі гадзіньнікавы завод
Прамень
Montre Luch mono aiguille.jpg
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Час вылучацца
Заснаваная 14 сьнежня 1955 (63 гады таму)
Краіна Беларусь і Беларусь
Разьмяшчэньне Менск, пр. Незалежнасьці, д. 95
Ключавыя фігуры Эге Цібін, Сяргей Саклакоў
Галіна прыборабудаваньне
Прадукцыя гадзіньнік, маномэтар, спадарожнікавы навігатар(en) і друкаваная плата
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg58,842 млрд рублёў[1] (2013; $6,559 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg11,668 млрд руб ($1,301 млн)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg11,583 млрд руб ($1,291 млн)
Лік супрацоўнікаў 679 (2013)
Матчына кампанія «Франк Мюлер»(en) (Жэнэва, Швайцарыя; 80%)

Менскі гадзіньнікавы завод (МГЗ) — адзіны гадзіньнікавы завод Беларусі, заснаваны ў 1955 годзе. З чэрвеня 1992 году ААТ. З 2010 году кіроўны пакет акцыяў прадпрыемства належыць швайцарскаму вытворцу гадзіньнікаў «Франк Мюлер» (80% на 2014 г.). Вырабляе аўтамабільныя, кішэнныя, наручныя і настольныя гадзіньнікі (больш за 150 тыс. у 2012 г.), маномэтры, спадарожнікавыя навігатары і друкаваныя платы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная вежа заводу, 2013 г.

Сьпярша на заводзе вырабляліся жаночыя наручныя гадзіньнікі «Зара». З 1963—1964 гг. — мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіньнікі «Прамень». З 1973 году — аўтамабільныя і электронна-мэханічныя мужчынскія гадзіньнікі. З 1981 году — мініяцюрныя будзільнікі. З 1986 году — мужчынскія і жаночыя кварцавыя ды з сыгналам. На 1999 год завод вырабляў будзільнікі, аўтамабільныя гадзіньнікі, наручныя пазалочаныя, храмаваныя гадзіньнікі і з пакрыцьцём нітрыд-тытанам, маномэтры. На 2000 год працавалі вытворчасьці: зборачная, мэханазборачная і электронікі. Цэхі — зьнешняга аздабленьня гадзіньнікаў і інструмэнтальны. Аддзелы — аўтаматызацыі і станкабудаваньня[3].

У жніўні 2006 году гаспадарчы суд Менску прызначыў заводу антыкрызіснага кіраўніка. На 2009 г. прадпрыемства мела больш за 1000 супрацоўнікаў і разьлічаную магутнасьць вытворчасьці за год 5 млн гадзіньнікаў. За 9 месяцаў вырабілі 285,9 тыс. гадзіньнікаў (8% ад магутнасьці). На кастрычнік складзкія запасы коштам 33 млрд рублёў[4] ($11,77 млн) перавысілі ў 35,8 разу сярэднямесячны аб’ём вытворчасьці (трохгадовы запас)[5].

10 студзеня 2009 году А. Лукашэнка Ўказам № 24 перавёў завод за кошт падатковай запазычанасьці ў 33,68 млрд рублёў ($12,02 млн[6]; з агульнай запазычанасьці ў Br52 млрд) ва ўласнасьць Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. 29 траўня 2009 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 696 загадаў Міністэрству фінансаў цягам году пакрыць запазычанасьць заводу на 1 ліпеня 2008 году ў Br8,632 млрд ($3,079 млн)[7]: 5,002 млрд руб перад «Менскэнэрга» за электрычнасьць і абагрэў, 3,129 млрд руб перад «Белпрамбудбанкам» за адсоткі па пазыцы ад 18 верасьня 1996 году і 500,9 млн руб перад «Менскводаканалам» за водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне[8].

1 сакавіка 2010 году А. Лукашэнка Ўказам № 109 вызваліў прадпрыемства ад сплаты падатка на прыбытак да 2020 году[9]. 28 кастрычніка 2010 году швайцарскае прадпрыемства «Франк Мюлер» набыла 52% паёў заводу за $12,2 млн (Br36,52 млрд)[10]. У 2010 г. на завод прыпала звыш 30% продажаў гадзіньнікаў у Беларусі. Палова зь іх мела ўвазныя мэханізмы з аўтападзаводам, што сілкуюцца ад руху рукі без патрэбы штодзённага заводу (пры штодзённым знаходжаньні на руцэ прынамсі цягам 10 гадзінаў) і замены батарэйкі[11]. На лістапад 2012 году дзель паёў «Франк Мюлер» налічвала 80%[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2013 год(рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Праверана 24 верасьня 2014 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 24 верасьня 2014 г.
  3. ^ Менскі гадзіньнікавы завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 435. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  4. ^ У гэтыя хвіліны прэзыдэнт наведвае Менскі гадзіньнікавы завод // Белтэлерадыёкампанія, 16 кастрычніка 2009 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.
  5. ^ Зьміцер Уласаў. Швайцарскі інвэстар да 15 сьнежня падасьць праекты дакумэнтаў аб стварэньні СП на базе Менскага гадзіннікавага заводу // БелаПАН, 16 кастрычніка 2009 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.
  6. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 24 верасьня 2014 г.
  7. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 24 верасьня 2014 г.
  8. ^ Марына Носава. Запазычанасьць ААТ «Менскі гадзіньнікавы завод» будзе пагашаная за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту // БелаПАН, 3 чэрвеня 2009 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.
  9. ^ Марына Носава. Падпісаны ўказ прэзыдэнта аб продажы кантрольнага пакета акцыяў Менскага гадзіннікавага заводу кампаніі «Франк Мюлер» // БелаПАН, 4 сакавіка 2010 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.
  10. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 24 верасьня 2014 г.
  11. ^ Іван Бараноўскі. «Прамень» вяртае былую славу // Зьвязда : газэта. — 22 сакавіка 2011. — № 52 (26916). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Марына Носава. У Менску адкрыўся новы фірменны магазін гадзіньнікавага заводу «Прамень» // БелаПАН, 26 лістапада 2012 г. Праверана 24 верасьня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]