Марк Манэ
Мардэхай Цьві Манэ | |
па-габрэйску: מרדכי צבי מאנה на ідышы: מרדכי צבי מאנע | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Марк Маісеевіч Манэ |
Псэўданімы | Ха-Мэцаер |
Нарадзіўся | 5 траўня 1859[1][2] |
Памёр | 15 кастрычніка 1886[1][2] (27 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт-лірык, мастак |
Мова | іўрыт |
Марк Манэ, Мардэхай Цьві Манэ (1859, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 1886, Радашкавічы) — беларуска-габрэйскі пісьменьнік, паэт-лірык, мастак. Пісаў на іўрыце.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1859 годзе ў Радашкавічах Віленскай губэрні ў сям’і беднага мэламэда. Атрымаў традыцыйную габрэйскую рэлігійную адукацыю.
Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Менск для паступленьня ў адну зь мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасьці да маляваньня, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася мастацкая школа. Знаходзячыся ў Вільне самастойна вывучыў расейскую й нямецкую мовы і агульныя навукі.
Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. З 1884 году жыў у Варшаве. У 1884 годзе зьявіліся першыя сымптомы фатальнай хваробы — сухотаў. Вярнуўся на радзіму, дзе ў 1886 годзе памёр.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У годы вучобы ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў публікаваў вершы (пісаў пад псэўданімам Ха-Мэцаер), мастацтвазнаўчыя й літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданьнях на іўрыце: «Гамэліц» і «Ха-Цэфіра».
У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусьціла поўны збор складаньняў у дзьвюх частках.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго імем названыя вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марк Манэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў