Перайсьці да зьместу

Сватаплук Чэх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сватаплук Чэх
Svatopluk Čech
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 лютага 1846
Остржэдэк пад Бэнэшавам
Памёр 23 лютага 1908
Прага
Пахаваны
Бацькі František Jaroslav Čech[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, журналіст
Гады творчасьці з 1863
Жанр паэзія
Мова чэская
Подпіс

Сва́таплук Чэх (па-чэску: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржэдэк, раён Бэнэшаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэскі пісьменьнік, паэт, журналіст.

Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».

Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Ягоны верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэньне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.

Найбольш вядомыя творы Чэха — сэрыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два зь якіх былі ўзятыя асноваю Яначкавае опэры «Экскурсіі пана Броўчка».

Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама ягоным імем названыя вуліцы ў розных местах Чэхіі.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пад засенню ліпы: паэма-эпапея / Сватаплук Чэх. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 133, [2] с., [6] л. каляр. іл.
  1. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]