Перайсьці да зьместу

Разьменныя і абаротныя манэты Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разьменныя і абаротныя манэты Ўкраіны — манэты Нацыянальнага банку Ўкраіны, выпушчаныя масавым накладам для звароту, у адрозьненьне ад памятных і юбілейных манэтаў, якія маюць абмежаваны наклад.

Разьменныя манэты (капейкі)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыямэтар — 16,0 мм, таўшчыня — 1,20 мм, вага — 1,50 г, нержавеючая сталь (гады біцьця: 1992, 1994, 1996, 2000—2012).

Дыямэтар — 17,3 мм, таўшчыня — 1,20 мм, вага — 0,64 г (з 2001 — 1,8 г), алюмінавы сплаў (гады выпуску:1992, 1993, 1994, 1996), нержавеючая сталь (гады біцьця: 20012002; 20042012).

Дыямэтар — 24,0 мм, таўшчыня — 1,50 мм, вага — 4,30 г, нержавеючая сталь (гады біцьця: 1992,1994,1996, 2001, 20032013).

Дыямэтар — 16,3 мм, таўшчыня — 1,25 мм, вага — 1,70 г, латунь (гады біцьця: 1992, 1994, 1996), алюмінавая бронза (гады біцьця: 1992, 20012012).

Дваццаць пяць капеек

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыямэтар — 20,8 мм, таўшчыня — 1,35 мм, вага — 2,90 г, латунь (гады біцьця: 1992, 1994, 1995, 1996), алюмінавая бронза (гады біцьця: 1992, 2001, 2003, 20062013).

Пяцьдзясят капеек

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыямэтар — 23,0 мм, таўшчыня — 1,55 мм, вага — 4,20 г, латунь (гады біцьця: 1992, 19941996), алюмінавая бронза (гады біцьця: 2001, 2003, 20062012). З 1 кастрычніка 2013 году — нізкавугляроная сталь з гальванічным пакрыцьцём [1].

Абаротныя манэты (1 грыўня)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэты ўзору 1995 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыямэтар — 26.0 мм, таўшчыня — 1.85 мм, вага — 7.10 г (1995, 1996, 2002), латунь (гады біцьця: 1995, 1996), альбо 6.9 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 2001, 2002, 2003, 2013). Мастак — Васіль Лапата.

На авэрсе манэты ў цэнтры разьмешчаны малы Дзяржаўны Герб Украіны, апраўлены з абодвух бакоў арнамэнтам з двух дубовых лісткоў і двух каласкоў — кожны з трыма асьцюкамі. Над гербам разьмешчаны надпіс «Украіна», а пад ім — год біцьця манэты і лягатып Мынцы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Па пэрымэтры — пукаты кант. Выявы і надпісы — рэльефныя.

На рэвэрсе манэты ў цэнтры лічбай «1» і надпісам пад ёй «ГРЫЎНЯ» пазначаны намінал манэты. З абодвух бакоў ад лічбы «1» сымэтрычна разьмешчаны арнамэнт у выглядзе стылізаванай выявы галінак. Па перымэтры — пукаты кант. Малюнак на надпісы — рэльефны.

На рабры манэты выбітыя надпісы «АДНА ГРЫЎНЯ» і год біцьця, аддзеленыя адзін ад аднаго кропкамі.

«Уладзімер Вялікі»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарачэньне — 25 кастрычніка 2004 году.
Дыямэтар — 26.0 мм, таўшчыня — 1.85 мм, вага — 6.8 г, алюмінавая бронза (гады біцьця: 20042006, 2008, 20102013).
Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

Манэта прысьвечаная Ўладзімеру Вялікаму, кіеўскаму князю, дзяржаўнаму дзяячу, у часы праўленьня якога завяршылася фармаваньне старажытнарускай дзяржавы і як дзяржаўная рэлігія было ўведзенае хрысьціянства.

«60 гадоў вызваленьня Украіны ад фашысцкіх захопнікаў»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарачэньне — 25 кастрычніка 2004 году.
Дыямэтар — 26.0 мм, таўшчыня — 1.85 мм, вага — 6.8 г, алюмінавая бронза (год біцьця: 2004).
Мастакі і скульптары — Раман Чайкоўскі, Уладзімер Дзям’яненка.

«60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарачэньне — 28 красавіка 2005 году.
Дыямэтар — 26.0 мм, товщина — 1.85 мм, вага — 6.8 г, алюмінавая бронза (год біцьця: 2005).
Мастакі і скульптары — Уладзімер Дзям’яненка (авэрс), Уладзімер Атаманчук (рэвэрс).

«65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарачэньне — 28 красавіка 2010 году.
Дыямэтар — 26.0 мм, таўшчыня — 1.85 мм, вага — 6.8 г, алюмінавая бронза (год біцьця: 2010).
Мастак і скульптар — Уладзімер Дзям’яненка.

«Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дата ўвядзеньня манэты ў абарачэньне — 1 сакавіка 2012 году[2].
Дыямэтар — 26.0 мм, таўшчыня — 1.85 мм, вага — 6.8 г, алюмінавая бронза (год біцьця: 2012).
Мастак — Уладзімер Дзям’яненка, скульптары — Уладзімер Дзям’яненка (авэрс), С. Іваненка (рэвэрс).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]