Крымскае ханства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крымскае ханства
قريم يورتى
Qırım Yurtu'
Golden Horde flag 1339.svg
 
Blank.png
1449—1783 Flag of Russia.svg
Сьцяг Крымскага ханства Герб Крымскага ханства
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Крымскага ханства

Крымскае ханства ў 1600

Афіцыйная мова Крымскататарская, асманская
Сталіца
Форма кіраваньня спадчынная манархія
Гісторыя
 • пратэктарат Расейскай імпэрыі
 • Анэксія Расейскай імпэрыяй

1774
1783
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна Украіна
Расея Расея
Малдова Малдова

Кры́мскае ха́нства (па-крымскататарску: Qırım Hanlığı, قريم خانلغى‎) — фэадальная дзяржава татарскай дынастыі Ґірэяў, якая існавала ў 14491783 роках. Саманазва — Крымскі юрт (крым. Qırım Yurtu, قريم يورتى‎). Займала тэрыторыю Крымскага паўвостраву (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імпэрыяй), стэпы Паўночнага Прычарнамор’я ў міжрэччы Днястру й Дону, а таксама землі паўночнай Кубані. Плошча дасягала 26 тыс. км², насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, жыды, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйку нагайцы). Сталіца — места Бахчысарай.

Заснаванае Хаджы Гірэем у выніку палітычнага распаду Залатой Арды. У 1478 року падчас праўленьня ягонага сына Мэнглі Гірэя прыняло пратэктарат Асманскай імпэрыі, якая адлучыла ад Крымскага ханства буйныя парты Гезьлеў, Азоў, Ачакаў, Ізмаіл. Хан знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад асманскага султана і ў сваю чаргу трымаў у васальнай залежнасьці качоўнікаў Нагайскай, Буджацкай, Ачакаўскай, Перакопскай ордаў. Цягам XV—XVIII стагодзьдзяў вяла пэрманэнтныя войны з паўночнымі суседзямі — запароскімі казакамі, Літвою, Польшчаю, Масковіяй і данскімі казакамі, неаднаразова зьдзяйсьняла паляваньні на рабоў ва Ўкраіне. Зазнала вялізныя страты пад час расейска-асманскае вайны 1735—1739 рокаў. У 1774 пасьля чарговае паразы Асманскае імпэрыі атрымала незалежнасьць пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. У 1783 было анэксаванае Расеяй і стала ў яе складзе губэрняй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]