Перайсьці да зьместу

Кальмарскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Кальмарскі замак
Kalmar slott
Кальмарскі замак
Кальмарскі замак
Краіна Швэцыя
Месцазнаходжаньне Кальмар, лэн Кальмар
Каардынаты 56°39′29″ пн. ш. 16°21′20″ у. д. / 56.65806° пн. ш. 16.35556° у. д. / 56.65806; 16.35556Каардынаты: 56°39′29″ пн. ш. 16°21′20″ у. д. / 56.65806° пн. ш. 16.35556° у. д. / 56.65806; 16.35556
Архітэктурны стыль рэнэсанс
Дата заснаваньня XII стагодзьдзе
Будаваньне XII стагодзьдзе—???
Статус комплекс збудаваньняў у дзяржаўным рэестры[d][1]
Сайт Афіцыйны сайт
Кальмарскі замак на мапе Швэцыі
Кальмарскі замак
Кальмарскі замак
Кальмарскі замак
Кальмарскі замак на Вікісховішчы

Ка́льмарскі замак (па-швэдзку: Kalmar slott) — замак у швэдзкім горадзе Кальмар. З самага свайго заснаваньня ён заўсёды граў важную ролю ў гісторыі Швэцыі.

Першы замак у Кальмары быў закладзены прыкладна ў XII стагодзьдзі на мацярыковай частцы будучага гораду[2]. У канцы XII стагодзьдзя пачалося будаўніцтва на месцы сучаснага замку — на паўвысьпе, паблізу Кальмарскага порту. У 1337 г. кароль Магнус Эрыксан істотна дабудаваў замак, пабудаваўшы вакол яго яшчэ адзін мур з малымі вежамі. У 1397 у замку была ўтвораная Кальмарская унія — зьвяз Скандынаўскіх краінаў, тэрыторыя якога ахоплівала ня толькі амаль усю поўнач Эўропы, але й Грэнляндыю. Пасьля скасаваньня уніі Кальмар стаў памежным горадам з варожай Даніяй. У 1535 годзе, па загадзе Густава Вазы, архітэктар Гэнрык фон Кёлен дабудаваў да замку чатыры круглыя вежы і новыя флігелі, а ў 15551559 Якаб Рыхтэр пабудаваў вялікую лесьвіцу[3]. У 15571560 Кальмарскі замак быў рэзыдэнцыяй герцага і будучага караля Эрыка XIV. Ён і яго наступнік Юган III працягвалі ў замку будаўнічыя працы: старая галоўная вежа была зьнесеная, а яшчэ шэраг вежаў былі перабудаваныя ў стылі рэнэсанс. Нягледзячы на тое, што падчас Кальмарскае вайны ён быў значна разбураны і ўзяты ў 1611 г. датчанамі, ён усё яшчэ заставаўся моцнай фартэцыяй (усяго ў сваёй гісторыі Кальмарскі замак браўся ў аблогу 22 разы, але ніколі ня браўся штурмам). Ужо ў 1613 ён зноў пераходзіць да Швэцыі. Пасьля далучэньня да Швэцыі былых дацкіх правінцыяў — у тым ліку Блекінге — у другой палове XVII стагодзьдзя, Кальмарскі замак страчвае сваё абарончае значэньне. Але ў 1740-х гг. у ім усё ж быў пабудаваны равэлін. Сам замак у гэты час быў ужо ў нядбайным стане, таму частка яго была адведзеная пад турму, а ў іншай з 1766 году разьмесьціўся бровар, на якім выраблялі гарэлку. У 1850-я гг., па загадзе караля Оскара I пачалася рэстаўрацыя замку: у 1852 зь яго была перанесеная турма, а рыксдаг выдзяліў для гэтага 80 000 кронаў. У 1870 у замку быў заснаваны Музэй гораду Кальмар. З таго часу Кальмарскі замак зьяўляецца адным з найлепш захаваных рэнэсансных замкаў Швэцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Bebyggelseregistret
  2. ^ Leche, V. (1910). Nordisk familjebok (Uggleupplagan, 1904—1926). sid. 679
  3. ^ Carlquist, Gunnar, red (1933). Svensk uppslagsbok. Bd 14. Malmö: Svensk Uppslagsbok AB. sid. 1023