Полацкі сшытак
Полацкі сшы́так — зборнік барочнай музыкі (у літаратуры Астраме́чаўскі ру́капіс ці Ру́капіс 127/56 Ягелонскай бібліятэ́кі, сучасная архіўная сыгнатура 10002) — нотны рукапіс, уклеены ва ўніяцкі трэбнік ВКЛ, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафэсар Адам Мальдзіс. Дасьледаваўся польскім музыказнаўцам Ежы Голасам. З таго часу Е. Голас фігуруе ў энцыкляпэдыях як афіцыйны адкрывальнік рукапісу. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Берасьцейшчыне, але належаў полацкаму біскупу, таму атрымаў назву «Полацкі сшытак». У наш час творы з «Полацкага сшытку» трывала ўвайшлі ў партытуры беларускіх, польскіх і нямецкіх музыкаў.
Гісторыя дасьледаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля вайны зь нямецкіх запасьнікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі трэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўнівэрсытэту (Кракаў).
У Ягелонскай бібліятэцы ўніяцкі трэбнік, які зьмяшчаў уклееныя ноты, быў пазначаны Астрамечавам. Вёсак Астрамечава ў Беларусі дзьве: на Полаччыне і на Берасьцейшчыне. Першыя выканаўцы твораў са зборніку — музыкі гурта «Кантабіле» — прапанавалі назву «Полацкі».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |