Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 11
Выгляд
Архівы |
---|
|
Дапаможныя сродкі |
---|
|
Артыкулы, напісаныя 1—31 сьнежня
[рэдагаваць крыніцу]- колькі існуе пакаленьняў пракатных равароў? (на выяве)
- якая карпарацыя ўзяла на ўзбраеньне «перакуленую» сыстэму запісу імёнаў?
- якое месца займае Беларусь у сусьветным рэйтынгу вядзеньня бізнэсу?
- дзе правялі свае першыя гастролі музыкі берасьцейскага хрысьціянскага рок-гурту?
- ці можна дабрацца з Крамля да маскоўскага аэрапорту на мэтро?
- чаму дэпутаты першай Палаты прадстаўнікоў трапілі туды не праз усеагульныя выбары?
- чаму найлепшыя беларускія экспэрты абралі найлепшых музыкаў толькі да 2017 году?
- што атрымліваюць уласьнікі аднаго-двух тыдняў адпачынку ў год?
- адкуль да нас прыйшла страва з скручаных лустак з начыньнем унутры? (на выяве)
Артыкулы, напісаныя 1—30 лістапада
[рэдагаваць крыніцу]- чый посьпех натхніў прадстаўнікоў Рэчы Паспалітай працягнуць паходы на Маскву?
- які міністар асьветы Казахстану апісаў жыцьцё ў стане беларускіх партызанаў?
- як казачныя і фальклёрныя героі эўрапейскіх народаў трапілі ў амэрыканскае мястэчка ў штаце Мэн?
- хто дапамагаў адбудоўваць найбуйнейшыя прадпрыемствы Менску пасьля вайны?
- дзякуючы чаму балівійскі прэзыдэнт абышоў вынікі рэфэрэндуму па забароне абмежаваньня на колькасьць тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе? (на выяве)
- прадстаўнік якога арыстакратычнага роду займае цяпер у Польшчы пасаду ваяводы?
Артыкулы, напісаныя 1—31 кастрычніка
[рэдагаваць крыніцу]- якія артыкулы сталі «каменем спатыкненьня» для адзінства чэскіх паўстанцаў?
- што маліны бываюць і чорныя? (на выяве)
- што стваральнік першай у Расейскай імпэрыі гравіраванай ілюстраванай Бібліі паходзіў зь Беларусі?
- якія песьні сьпявалі беларускія юнакі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя?
- у якім стылі грае новы гурт Сяргея Міхалка?
- што можна прыгатаваць з кактусавых пладоў амэрыканскай інвазіўнай расьліны?
- які від транспарту самы папулярны ў беларускіх грузаперавозчыкаў і пасажыраў?
- у гонар якой падзеі атрымаў імя сёлетні нобэлеўскі ляўрэат міру?
Артыкулы, напісаныя 1—30 верасьня
[рэдагаваць крыніцу]- колькі лініяў коннай чыгункі дзейнічала ў Менску?
- якую памылку знайшоў у Пталемэя аўтар першай поўнай мапы Рэчы Паспалітай?
- што стваральнікі сэрыялу пра Карада Катані зрабілі таксама і двухсэзонны прыквэл да яго?
- колькі крыжовых паходаў адбілі пасьлядоўнікі Яна Гуса дзеля абароны сваёй веры?
- чаму заслужаны навуковец Удмуртыі ўчыніў акт самаспаленьня?
- які аўтар «Песьні году Беларусі-2016» браў удзел у Эўравізіі некалькі разоў, ня толькі сьпеваком?
- за якім царом у Маскоўскай дзяржаве зьявіўся дзьвюхгаловы арол?
- якое месца займае Беларусь паводле колькасьці ўзнагароджаных званьнем праведнікаў народаў сьвету? (на выяве)
- як зьмянялася тэрыторыя Калмыкіі за савецкім часам?
Артыкулы, напісаныя 1—30 чэрвеня
[рэдагаваць крыніцу]- за што амэрыканскія атэісты падавалі ў суд на астранаўтаў «Апалёну-8»?
- як магілёўцы пратэставалі супраць прымусовага пераводу ва ўніяцтва?
- які баскетбольны клюб самы тытуляваны ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ЗША?
- што аўтар 500 музычных суправаджэньняў да кіно і тэлевізіі атрымаў першую прэмію Акадэміі толькі ў 87-гадовым веку? (на выяве)
- якія замежныя сьпевакі выканалі свае сьпевы па-беларуску дзеля грамадзка-музычнага праекту?
- чаму беларускі нацыянальны рух, заснаваны ў Вільні, назваўся ў гонар перабудовы?
- як у незалежнай Беларусі стала называцца «імянная» літаратурная прэмія Якуба Коласа?
- што дапамагло паўднёвакарэйскай «LG Electronics» стаць вядучай кампаніяй на сусьветным рынку?
- якія колеры маюць сьцягі большасьці славянскіх краінаў?
Артыкулы, напісаныя 1—31 траўня
[рэдагаваць крыніцу]- які сэрыял стаў найлепшым па рэйтынгу за ўсю сусьветную гісторыю?
- як і кім распрацоўвалася нацыянальная ідэя летувісаў?
- чым адметны цяперашні старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь?
- які замак аднавілі ў 2009 годзе ў Вільні?
- які сьпявак перамог на конкурсе Эўрабачаньне-2019?
- дзякуючы якім абарончым збудаваньням зьбіраліся бараніцца камуністычныя ўлады Альбаніі?
- які касьцёл у 1981 годзе аднавілі кітайскія ўлады (на выяве)?
- які порт зьяўляецца найбольшай прыстаньню на поўначы Адрыятычнага мора?
Артыкулы, напісаныя 1—30 красавіка
[рэдагаваць крыніцу]- калі было створана наліўное вадасховішча на поўначы Менску, каля былой вёскі Цна-Ёдкава?
- які амэрыканскі анімацыйны сэрыял-анталёгію з разьлікам на дарослую аўдыторыю выпусьцілі ў сакавіку 2019 году на сэрвісе Netflix?
- якое швейнае прадпрыемства было заснаванае ў 1944 годзе ў Таліне пад назвай «Оста»?
- зь якой мэтай у 1915 годзе ў Тэсалёніках высадзіўся англа-француска-расейскі экспэдыцыйны корпус?
- дзе ў Беларусі ў другой палове ХХ ст. падчас раскопак кар’еру выкапалі валун агульнай плошчай 34,5 м²?
- які акумулятар атрымаў шырокае распаўсюджаньне з прычыны мернай цаны, някепскага рэсурсу і высокай спэцыфічнай магутнасьці?
- які раён Беларусі атрымаў герб толькі ў 2019 годзе (на выяве)?
- зь якой прычыны загінулі 6 чалавек у студзені 1991 году ў Рызе?
Артыкулы, напісаныя 1 студзеня — 31 студзеня
[рэдагаваць крыніцу]- чаму гэты вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы?
- што за падзея адбудзецца ў сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 году?
- які завод, заснаваны ў 1971 годзе ў Пінску, вырабляе вузлы для самазвалаў «БелАЗ»?
- у якім фільме, намінаваным на «Оскар», адлюстравана гісторыя падарожжа па поўдні ЗША вядомага джазавага піяніста і звычайнага кіроўцы?
- які беларускі музычны гурт грае ў інды-рок стылі, хаця музыкі называюць сваю музыку інтэлігентным рокам?
- што ў 1940 годзе ў Менску джазавы трубач, які ўцёк з Польшчы ад нямецкай акупацыі, стварыў Дзяржаўны джаз-аркестар БССР, які стаў найлепшым сьвінгавым біг-бэндам у СССР (на выяве)?
- для якога фільму Ўладзімер Высоцкі напісаў 6 балядаў, але сам ня здолеў зьняцца?
- зь якой краінай Беларусь мае глыбокую повязь, што грунтуецца на больш як паўтысячы гадоў суіснаваньня ў адзінай дзяржаве?