Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Азэрбайджанская ССР»)
Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Азәрбајҹан Совет Сосиалист Республикасы
Сьцяг Азэрбайджанскай ССР Герб Азэрбайджанскай ССР
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Гімн Азэрбайджанскай ССР»
Месцазнаходжаньне Азэрбайджанскай ССР
Афіцыйная мова расейская, азэрбайджанская
Сталіца Баку
Найбуйнейшы горад Баку
Форма кіраваньня
Старшыня ЦВК
савецкая дэмакратыя
Мухтар Гаджыеў
Плошча
 • агульная

86 600 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)

7 037 867
Валюта савецкі рубель

Азэрбайджа́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка АзССР, або Азэрбайджанская ССР)[a] — саюзная рэспубліка на поўдні СССР, на ўсходзе Закаўказьзя. На ўсходзе амывалася Касьпійскім морам. Плошча АзССР 86,6 тыс. км².

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 6 614 000 чал., зь іх мяшчан 54%. Азэрбайджанцаў у АзССР было 4 709 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі армяне, расейцы й інш.

Земскі падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджанская ССР мела адну вобласьць — Нагорна-Карабаская АВ. АзССР дзялілася на 61 раёнаў, таксама мела аўтаномную рэспубліку — Нахічэванская АССР.

АзССР мела 63 месты, 122 пасёлкі гарадзкога тыпу.

Сталіца Азэрбайджанскае ССР — Баку.

Краявід[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджанская ССР мела горную паверхню, каля 1/2 земляў былі занятыя горамі. На паўночным захадзе быў вялікі горны хрыбет — Вялікі Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км), а на паўднёвым захадзе хрыбет — Малы Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км). Паміж Малым і Вялікім Каўказамі знаходзіцца падол — Кура-Араксінскі падол, а на паўднёвым усходзе — Талыскія горы, Ленкаранскі падол. Надвор’е гарачае прыморскае і паступова на захад станавілася ўмераным і зямным[b]. Сярэдняя цеплыня ліпеня ад 5°C у гарах да 25—27°C на падоле, студзеня адпаведна —10°C і —0°C. Ападкаў ад 200 мм у год на падоле каля Вялікага Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскім падоле.

Асноўныя рэкі — Кура і Аракс. Яны суднаходнае. Былі пракопы для паліву: Верхнекарабаскі, Верхнешырванскі і інш. Было Мінгечавурскае вадасховішча.

Землі рудыя, шэрыя на падоле. У гарах рудыя і гліняныя і інш. На Ленкаранскім падоле землі жоўтыя. Расьліннасьць сухіх палёў, паўпустыняў, горных лугоў, а ў гарах рэдкія лісьцевыя лясы.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь IX ст. да н. э. старажытныя дзяржавы: Мана, Мідыя, Атрапатэна, Альбанія (Каўкаская). У 3—9 стст. землі АзССР пад уладаю Пэрсіі, Арабскае дзяржавы. У 9—16 стст. на землях АзССР была дзяржава Шырван. У 11—13 стст. склалася азэрбайджанская народнасьць. У 11—14 стст. пад уладаю манголаў, турак-сэльджукаў, Тымура. У 15—18 стст. землі АзССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсіяй. Зь сярэдзіны 18 ст. на землях АзССР было 15 ваяводзтваў, якія былі пад уладаю Пэрсіі. З 1818 па 1823 гады землі АзССР былі далучаныя да Расеі. Яны сталі часткаю губэрняў:

У 1861 годзе было скасаванае прыгоннае права. У канцы 19 ст. Баку стала адзіным месцам здабычы нафты ў Расеі і там жа пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1905—1907 гадах былі народныя мецяжы. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы (Бакінская грамада), аднак уладу на землях АзССР захапілі праціўнікі бальшавікоў — мусавацісты. У 1918 годзе землі АзССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі.

Незалежнасьць (1919—1920)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1919 па 1920 гады землі АзССР сталі часткаю незалежнага Азэрбайджану.

Савецкая ўлада (1920—1991)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе землі АзССР захопленыя РСФСР. 28 лютага 1920 году створаная Азэрбайджанская ССР. З 12 сакавіка 1922 АзССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 АзССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджанская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1935, 1964, 1980)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1970)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуністычная партыя Азэрбайджану (коратка КПАз) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.

Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПАз мела 362 966 сябраў і 13 856 кандыдатаў сябраў партыі. 2 522 325 сябраў рабочых саюзаў, 1 249 269 сябраў камсамолу.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найважнейшыя галіны прамысловасьці:

  • здабыча нафты й газу
    • Апшэронскі паўвостраў
    • Кура-Араксінскі падол
    • прыморскія мелі
  • пераапрацоўка нафты (Баку)
  • мэталюргія
    • вытворчасьць сталі
    • трубаў
    • алюміня
    • пракату каляровых мэталяў
  • горнарудная (акруга Дашкесану)
    • здабыча руды і гліны для вытворчасьці алюміня
  • машынабудаўніцтва
    • нафтавае
    • хімічнае
    • электра-тэхнічнае
  • радыёэлектроніка і прыборабудаваньне
  • хімічная і нафтахімічная
    • мінэральныя ўгнаеньні
    • серная вада
    • штучная гума
  • лёгкая прамысловасьць
    • ачыстка бавоўны
    • матаньне бавоўны
    • трыкатажная
    • дыванна-ткацкая
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • вінаробчая
    • чайная
    • тытунёвая
    • кансэрвовая
  • выраб будаўнічых матэрыялаў

Вытворчасьць электраэнэргіі (паводле стану на 1984) 19,8 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — гурт на рацэ Кура (у тым ліку Мінгечавурская і Шамхорская).

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Азэрбайджанскае ССР у сельскай гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 6,5 разоў у параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе было 604 калгасы і 808 саўгасаў. Пасяўная плошча паводле стану на 1984 год была 1 380 000 га ворыва. Плошча паліўных земляў 1 322 000 га (паводле стану на 1984). Галоўная тэхнічная расьліна — бавоўна. Жніво бавоўны быў 824 000 т у 1984 годзе. Былі пасевы збожжавых, вырошчваньне агародніны, бульбы. Зборы вінаграду ў 1984 годзе былі 2 123 000 т. Другая пасьля ГССР асноўная крыніца СССР для вырошчваньня чаю, садавіны. Галоўная галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля, ядваб.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці і мясной сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азэрбайджанская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,9 тыс. км, а для возаў — 28,1 тыс. км (1984), у тым ліку з цьвёрдым покрывам — 25 тыс. км.

Суднаходзтва мелася па рацэ Кура. Галоўны марскі порт — Баку, які меў паромную сувязь зь Кіславодзкам.

Трубаправодныя перавозкі былі з:

  • Баку (АзССР)—Батумі (ГССР) (нафтапровад)
  • газаправоды з Азэрбайджанскай ССР у ГССР

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе АзССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 866 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 18 ВНУ было 108 тыс. студэнтаў, у 77 сярэдніх навучальных установах 77,8 тыс. студэнтаў.

У АзССР была свая асобная Акадэмія навук, якая была заснаваная ў 1945 годзе.

Было 14 тэатраў.

Лекары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 10 000 насельнікаў АзССР было 36,9 лекараў.

Найбольш вядомым у СССР быў курорты: Ісьцісу, Нафталан і інш.

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 кастрычніка 1945 году ў Баку заснавалі «Азэрбайджанскую чыгунку».

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-азэрбайджанску: "Азэрбайджян Совет Сосіаліст Республікасы".
  2. ^ Або па-іншаму: «кантынэнтальнае надвор’е».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]