Перайсьці да зьместу

Дажынкі (фэст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дажынкі
Дажынкі
Краіна Беларусь
Заснавальнікі Вавілаў Аляксандр Дзмітрыевіч[d]

Рэспубліка́нскі фэстыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фэстываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фэстывалі праходзіла ўшаноўваньне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фэстываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.

Афіцыйную частку фэстывалю звычайна адкрывае шэсьце пачэсных гасьцей, дэлегацыяў абласьцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.

Штогадова ствараецца адпаведны плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаваньне гарадзкіх вуліцаў.

10 сакавіка 2014 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласьцях на базе райцэнтраў, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе ўжо праходзіў фэстываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсьце-кірмашы ў верасьні, а ў пачатку каляндарнага году ў Палацы незалежнасьці ў Менску[2].

Месцы правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат(недаступная спасылка)
  2. Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
  3. «Дажынкі-1997». Масты
  4. Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
  5. Нясьвіж
  6. Дажынкі ў Мазыры перанесьлі на тыдзень
  7. У Полацку стартавалі Дажынкі-2002
  8. Дажынкі-2003 у Пружанах
  9. Дажынкі і «карцінкі»
  10. «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне(недаступная спасылка)
  11. У Бабруйску пачаўся фэстываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
  12. Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
  13. Дажынкі ў Воршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
  14. Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрынь
  15. Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда
  16. «Дажынкі — 2011» у Маладзечна
  17. Дажынкі-2012 // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 верасьня 2012 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
  18. У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» // Belarus.by, 27 верасьня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2014 г.
  19. Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусьветнага ўзроўню, глянец на будынках

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]