Часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі
Канстытуцыя | |
«Статут Рады БНР» | |
Прыняцьце: | 11 кастрычніка 1918 (104 гады таму) |
Ухваленьне: | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Уступ у сілу: | 11 кастрычніка 1918 |
Страта сілы: | сьнежань 1948 |
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?
. |
Часовая канстыту́цыя Белару́скае Народнае Рэспу́блікі — адзін зь юрыдычных дакумэнтаў палітычных структураў Беларускае Народнае Рэспублікі, які суіснаваў зь іншымі асноўнымі дакумэнтамі тагачаснае арґанізацыі рэспублікі (у прыватнасьці, устаўнымі граматамі).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля скліканьня й пачатку дзейнасьці Ўсебеларускага зьезду 5 сьнежня 1917 году паўстала неабходнасьць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазьней 9 сакавіка наступнага году былі ачыркнутыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекту канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасьля скліканьня зьезду, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасьцяў між палітычнымі структурамі зьезду й бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжаньня на будучыню палітычнага статусу тэрыторыяў будучае БНР[1].
21 лютага 1918 году Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў Першую Ўстаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысьць Народнага Сакратарыяту Беларусі.
На думку тагачаснага гісторыка й пазьней аднаго зь дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цьвікевіча, першым канстытуцыйным дакумэнтам рэспублікі стала Другая Ўстаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж году й абвясьціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасьці рэспублікі[2]. Прыняцьце пазьнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Ўстаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж году палажэньні Другое Граматы былі ўдакладненыя й пацьверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.
Першая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі была зацьверджаная 11 кастрычніка гэтага ж году пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка й Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў)[3]. У пачатку лістапада гэтага ж году А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпляматычных візытаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасьць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расейскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасьць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расейскім кіраўніцтвам[4].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі (For national independence of Byelorussia). Дакуманты і матар’ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку Камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: Беларуская Цэнтральная Рада, 1960.
- Цвикевич А. М. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. — Киев: Тип. «И. И. Чоколов», 1918. — 16 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
![]() |
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |