Перайсьці да зьместу

Ісламская дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Ісламская дзяржава Іраку і Леванту»
араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام
эмблема
Чорны сьцяг з 2 надпісамі: «Мухамад — пасланец Алага»
Іншыя назвы: «Ісламская дзяржава Іраку» (да 8 красавіка 2014 г.)
Зьяўляецца часткай: «Аль-Каіда» (да 3 лютага 2014 г.)
Ідэалёгія: шавінізм
Этнічная прыналежнасьць: арабы
Рэлігійная прыналежнасьць: іслам
Лідэры: Ібрагім Бадры(en)
Штаб-кватэра: Эр-Рака(en) (Сырыя)
Актыўная ў: Ірак, Сырыя
Дата фармаваньня: 13 кастрычніка 2006 (19 гадоў таму)
Адлучылася ад: Нарада маджагедаў у Іраку(en)
Праціўнікі: Урады Іраку і Сырыі
Колькасьць сябраў: 20 тыс. (2014)
Удзел у канфліктах: Ірацкая вайна, Грамадзянская вайна ў Сырыі
  Тэрыторыя, кантраляваная Ісламскай дзяржавай на канец жніўня 2016 г.

Ісла́мская дзяржа́ва (Ісла́мская дзяржа́ва Іра́ку і Лева́нту) — транснацыянальная вайскова-тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 2006 году ў захопленым арабскімі ісламістамі ірацкім горадзе Бакуба(en) (цэнтар Дыяльскай вобласьці(en)) пад назовам Ісламская дзяржава Іраку.

Прылічаная да ліку тэрарыстычных арганізацыяў заходнімі ўрадамі і іхнымі хаўрусьнікамі, як то ЗША[1], Вялікабрытаніяй[2], Аўстраліяй[3], Канадай[4], Інданэзіяй[5] і Саудаўскай Арабіяй[6]. Кантралюе шэраг паўночных тэрыторыяў Іраку (за выняткам Курдыстану) і паўночна-ўсходніх тэрыторыяў Сырыі, дзе судакранаецца з Сырыйскім Курдыстанам і Турэччынай.

Паводле свайго самаабвешчанага статусу, дзяржава зьяўляецца халіфатам, то бок прызнае за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім сьвеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі зь пераважна мусульманскіх насельніцтвам[7], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Ярданію, Ізраіль, Палестыну, Лібан, Кіпр і плошчу ў паўднёвай частцы Турэччыны[8].

Група, у сваім першапачатковым выглядзе, складаецца і абапіраецца на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх групаў, у тым ліку ейнага папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковая мэта ісламскай дзяржавы ёсьць стварэньне халіфату ў рэгіёне суніцкай большасьці ў Іраку. Пасьля ейнага ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сырыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[9]. У чэрвені 2014 году паўстанцы «Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту» захапілі сталіцы Нінэвійскай і Салядынскай вобласьцяў на поўначы Іраку — Масул і Тыкрыт адпаведна[10]. Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў паведаміла пра згубу звыш 1000 чалавек у баях з «Ісламскай дзяржавай Іраку і Леванту» за чэрвень, большасьць зь якіх была мірнымі жыхарамі. Сярод іншага, паўстанцы захапілі Байджыскі нафтаперапрацоўчы завод (Салядзінская вобласьць) за 200 км на поўнач ад Багдаду[11]. 14 лістапада 2014 году Ірацкае войска вызваліла Байджы.

Мусульманскія багасловы па ўсім сьвеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасьць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі. У пачатку верасьня 2014 году баевікі арганізацыі апублікавалі заяву, дзе заяўлялася пра намер вядзеньня арганізацыяй паветранае вайны супраць узброеных сілаў Сырыі і захопу расейскае часткі Каўказу[12]. 31 сакавіка 2015 году Ірацкае войска вызваліла Тыкрыт. У ліпені 2017 году Ірацкае войска вызваліла Масул пры падтрымцы амэрыканскага і францускага войскаў.

  1. Foreign Terrorist Organizations. Bureau of Counterterrorism
  2. Proscribed Terrorist Organisations. Home Office
  3. Listed terrorist organisations. Australian National Security
  4. Currently listed entities. Public Safety Canada.
  5. BNPT Declares ISIS a Terrorist Organization. Tempo
  6. Saudi Arabia designates Muslim Brotherhood terrorist group. Reuters
  7. Isis rebels declare 'Islamic state' in Iraq and Syria. BBC News
  8. What is ISIS? — The Short Answer. The Wall Street Journal
  9. Battle to establish Islamic state across Iraq and Syria. The Independent
  10. Сяргей Кізіма. Хто расплачваецца за авантуры // Зьвязда : газэта. — 17 чэрвеня 2014. — № 111 (27721). — С. 2. — ISSN 1990-763X.
  11. Надзея Юшкевіч. У Іраку зноў неспакойна // Зьвязда : газэта. — 28 чэрвеня 2014. — № 120 (27730). — С. 2. — ISSN 1990-763X.
  12. «Ісламская дзяржава» зьбіраецца ваяваць у Чачні і на Каўказе // Радыё Свабода. — 2014.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]