Насілава
Насілава лац. Nasiłava | |
Першыя згадкі: | 1529 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Цюрлёўскі |
Вышыня: | 183 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1279 чал. (2010)[1] |
колькасьць двароў: | 446[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222338 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′33.98″ пн. ш. 26°46′44.00″ у. д. / 54.3094389° пн. ш. 26.7788889° у. д.Каардынаты: 54°18′33.98″ пн. ш. 26°46′44.00″ у. д. / 54.3094389° пн. ш. 26.7788889° у. д. |
± Насілава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насі́лава[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вушы. Уваходзіць у склад Цюрлёўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца адразу на захадзе ад Маладэчна, за 82 км ад Менску. Праз Насілава праходзіць шаша Р106 Маладэчна — Смаргонь, побач разьмяшчаецца вёска Засьценкі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хутчэй за ўсё тапонім Насілава мае заходнеславянскае паходжаньне. Аднайменныя вёскі даволі пашыраныя ў Польшчы[3], найбольш вядомыя зь іх:
- Насілова (Nasiłowo) — вёска ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве, у Радзяюўскім павеце, у гміне Бытань;
- Насілуў (Nasiłów) — вёска ў Люблінскім ваяводзтве, у Пулаўскім павеце, у гміне Янавец;
- Насілуў (Nasiłów) — вёска ў Мазавецкім ваяводзтве, у Седліцкім павеце, у гміне Папротня. Адсюль пайшоў польскі шляхецкі род Насілоўскіх. На сёньняшні момант у Польшчы жыве 1808 асобаў з прозьвішчам Насілоўскі.
Узгадваюцца й крыху іншыя формы назвы Насілава: Nowosilow, Nowosilow, Nowosiłówo, што дае падставы меркаваць пра тое, што тапонім «Насі́лава», як і тапонім «Нава́градак»[4], утварыўся ад дзьвюх асноваў — «новы» і «сяло». Згодна з гэтай думкай, можна меркаваць пра тое, што Насілава магчыма было заснавана (ці заселена славянамі) значна раней за першы ўпамін, як абарончае селішча Менскага княства на захадзе, на памежжы зь Літвой, пра што сьведчыць вёска Літва, якая знаходзіцца недалёка ад Насілава (на захадзе), але як вызначыў Міхаіл Сьпірыдонаў на падставе зьвестак афіцыйных дзяржаўных і прыватных актаў: тэстамэнтаў, заяваў-скаргаў, інвэнтароў маёнткаў, інструкцыяў, лістоў (залогавых, прадажных, разьдзельных, судовых і да т. п.), загадаў ды іншага Насілава ўваходзіла ў склад Літвы й знаходзілася паблізу ўсходняй мяжы[5][6][7].
Магчымы й другі варыянт паходжаньня назвы, калі ўлічваць фармант -аў[8] у назьве вёскі на мапах Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, краінаў Заходняй Эўропы, тут часьцяком фігуруе назва Nassilow, Naßilow, Nasilau, што можа сьведчыць пра паходжаньне назвы вёскі ад асабовага імя, як напрыклад беларускія тапонімы Браслаў[9], Барысаў[10], магчыма, Быхаў[11] і Тураў[12]. На думку Вадзіма Жучкевіча, тапонім Насілава паходзіць ад асабістага прозьвішча[13].
Згодна з прыведзенымі ў кнізе «Ашмянскі павет» (1897 год) зьвесткамі Чэслава Янкоўскага назва паходзіць ад прозьвішча ўладальніка гэтай мясцовасьці віцебскага ваяводы Юрыя Войцехавіча Насілоўскага (памёр у 1544 годзе)[14].
У старажытным іменьніку ліцьвінаў бытавала аднаасноўнае імя Насіла. Корань нас- таксама адзначаецца ў імі Насейка, ад якога назва Насейкі ў Баранавіцкім раёне. У попісе войска ВКЛ 1528 году сярод мерацкага баярства фіксуецца «Миклашъ Насутовичъ» — Насутаў сын Міклаш.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць Насілава ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XVI стагодзьдзі, але ўжо ў IV—VII стагодзьдзях на заходняй мяжы банцараўскай культуры (вядомая таксама як Тушэмлінская або Тушэмлінская-банцараўская культура)[1][15][16] тут існавала гарадзішча (меркавана балтыйскае)[17][18].
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1529 годзе Насілава ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах[19]. У 1544 годзе яно было ў валоданьні віцебскага ваяводы Юрыя Насілоўскага[1]. Юры Войцэховіч Насілоўскі быў праўнукам вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Андрэя Саковіча, сын якога — таксама Юры — стаў заснавальнікам шляхетнага роду Насілоўскіх (герб Помян[20]. Юры Войцэховіч Насілоўскі меў дачку Шчэнсну, якая выйшла замуж за Юрыя Збараскага[14]. У 1567 годзе Насілава ўпаміналася як сяло, у канцы XVI ст. побач разьмяшчаўся маёнтак Насілаўскі[1]. Неаднаразова адзначалася на мапах Вялікага Княства Літоўскага й потым Рэчы Паспалітай як Nassilow або Naßilow. Тут існавала гарадзішча, а таксама нейкае збудаваньне, магчыма замак або абарончы пункт.
У 1674 годзе ўпамінаецца як вёска Насілава ці, інакш, Рудое Сяло ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[21]. У XVII стагодзьдзі тут дзеяла праваслаўная царква. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе швэдзкі кароль Карл XII, перад тым як увайсьці ў Маладэчна, выбраў гэтае месца дзеля адпачынку, а салдаты, каб закрыць караля ад вачэй цікаўных жыхароў, абгарадзілі месца валам, для якога насілі пясок шапкамі[1][22][23][24]. Уласнасьць Ляговічаў, якія ў 1765 годзе збудавалі тут уніяцкую[25] Спаскую царкву (з 1838 году — Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, старачаная па 1914 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Насілава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1800 год вёска ў Вялейскім павеце Менскай губэрні, тут быў 31 двор, належала У. Ляговічу. На 1861 год — сяло ў Лебедзеўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, цэнтар вясковай акругі, у якую ўваходзілі Баяры, Вытрапаўшчына, Вярхоўка, Дамашы, засьценак Забалацьце, Засьценкі, Куклаўшчына, Сакі, Цюрлі. Таксама існаваў аднайменны маёнтак, які належаў Пазназнаскаму (меў 3 душы), Янкоўскаму (меў 60 душ), Хадзінскаму (меў 39 душ і 4 душы аднадворцаў). Працавалі хлебазапасны магазын, расейская царкоўнапрыходзкая школа[26]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло Насілава (5 двароў, царква, царкоўнапрыходзкая школа), вёска (50 двароў), засьценак (3 двары) і засьценак (3 двары, 16 жыхароў, хлебазапасная крама)[1]. У канцы XIX ст. Насілава апісвалася як прыгожае, старажытнае паселішча сярод сівых дрэваў на тракце Маладэчна — ЛебедзеваПамылка цытаваньня: Няма закрываючага тэга </ref>
пасьля адкрытага тэга <ref>
. У сьнежні 1919 году з адступленьнем нямецкіх войскаў вёску занялі бальшавікі, у пачатку ліпеня 1919 году — польскія войскі, у ліпені 1920 году — зноў бальшавікі, але ў пачатку кастрычніку 1920 году польскія войскі вярнулі гэтыя землі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Насілава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, палажэньнем ад 4 лютага 1921 году ўтварылася Наваградзкае ваяводзтва[27], часткай якога ў складзе Лебедзеўскай гміны Вялейскага павету стала Насілава. 13 красавіка 1922 году выйшла пастанова аб далучэньні Сярэдняй Літвы да Польшчы на правах аўтаноміі, у выніку чаго ў адміністрацыйнам падзеле Польшчы адбыліся зьмены: з Наваградзкага ваяводзтва быў вылучаны Вялейскі павет з Насілавам і далучаны да Зямлі Віленскай[28] (назва Сярэдняй Літвы ў складзе Польшчы да ўтварэньня Віленскага ваяводзтва 26 студзеня 1926 году). На 1925 год у вёсцы Насілаве быў 51 двор[1]. 1 красавіка 1927 году ўступіла ў моц распараджэньне Рады Міністраў аб утварэньні Маладэчанскага павету з цэнтрам у Маладэчне[29], у выніку чаго ў склад Маладэчанскага павету ўвайшла Лебедзеўская гміна з Насілавам. Польскія ўлады збудавалі тут чыгунку, вайсковы стадыён маладэчанскага клюбу «W.K.S Mołodeczno» (бел. Вайсковы спартовы клюб Маладэчна), Насілава актыўна пашыралася ў бок Маладэчна. Існавала беларускамоўная дзяржаўная школа, а таксама дзяржаўная сяміклясная школа імя Юзэфа Пілсудзкага (такія школы былі збудаваныя з усяго Маладэчанскага павету толькі ў Маладэчне, Насілаве і Лебедзеве, якія ўваходзілі ў Віленскую школьную акругу[30]. Побач зь вёскай існаваў засьценак Насілава (на 1925 год — 9 двароў)[1].
У 1939 годзе Насілава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету ў складзе Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай). На 1941 год у вёсцы было 86 двароў[1].
За часамі нямецка-савецкай вайны ў Насілаве разьмяшчаліся нямецкія вайсковыя могілкі, якія потым былі разбураныя савецкай уладай; у вайну загінуў 21 жыхар Насілава[31]. Па вайне савецкія ўлады стварылі калгас імя Мікалая Гастэлы. На 1 студзеня 1947 году ў Насілаўскі сельсавет уваходзіла 16 населеных пунктаў. У 1971 годзе каля будынка мясцовай школы савецкія ўлады паставілі помнік-абэліск героям нямецка-савецкай вайны[1].
Па вайне Насілава актыўна забудоўвалася ў бок Маладэчна, у выніку чаго ў тэрытарыяльным пляне поўнасьцю злучылася зь местам. Насілаўскі сельсавет скасавалі, па чым Насілава ўвайшло ў склад Цюрлёўскага сельсавету. На 2002 год у Насілаве было 428 гаспадарак, на 2010 год — 446 двароў[1]. У 2001 годзе ў вёсцы збудавалі царкву Праабражэньня Гасподняга. 1 верасьня 2009 году зачынілі Насілаўскую школу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 170 чал., зь іх 10 чал. мясцовай шляхты;
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 386 чал. і 23 аднадворцы; 1897 год — 35 чал. у сяле Насілаве, 274 чал. у вёсцы Насілаве, 19 чал. і 16 чал. у двух засьценках Насілаве
- XX стагодзьдзе: 1925 год — 285 чал. у вёсцы Насілаве і 74 чал. у засьценку Насілаве; 1941 год — 294 чал.; 1999 год — 1274 чал.; 2002 год — 1248 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1279 чал.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе ў Насілаве збудавалі новую царкву.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насілава — пункт прыпынку дызэль-цягнікоў у Маладэчанскім раёне, якія ходзяць кірункам Маладэчна — Гудагай. Разьмяшчаецца на перагоне «Маладэчна — Сажалкі» паміж станцыяй Маладэчна й прыпынкавым пунктам Асанава. Час у шляху ад станцыі Маладэчна да Насілава — каля 7 хвілін.
Праз Насілава праходзіць шаша Р106 Маладэчна — Смаргонь.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструтура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Насілава месьціцца папулярнае для рыбалкі месца — Насілаўскае возера, а таксама некалькі сажалак.
У цэнтры вёскі савецкія ўлады паставілі помнік-абэліск героям нямецка-савецкай вайны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча банцараўскай культуры
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Спаса (1765 год; Сьвяты Пасад, пазьней ў валоданьні Маскоўскага патрыярхату)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 295.
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 195.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 260.
- ^ Мэтрыка ВКЛ. Е. х. 237. Л. 502—503 (1551 г.); РИБ. Т. 33. С. 474—475. 472—473.
- ^ Зайкоўскі Э. Этнічная і канфесійная сытуацыя ў гістарычнай Літве // // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 8-9 ліп. 2010 г.) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. — Менск: Беларуская навука, 2011. С. 11—25.
- ^ Наследие средневековой Литвы — Литва и Русь.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 35.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 33.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 43.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 380.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 261.
- ^ а б Jankowski Cz. Powiat oszmiański. Część 2 — СПб.: 1897. S. 130.
- ^ Митрофанов А. Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.). Мн., 1978.
- ^ Митрофанов А. Г. Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н. э. — IX в. н. э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і усходняй Беларусі ў сярэднявеччы
- ^ Поболь Л. Д. Археологические памятники Белоруссии. Железный век. Мн., 1983.
- ^ Молодечненский госархив — КАЛЕНДАРЬ — 2014..
- ^ Minakowski M.J. Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6.
- ^ Насілава, вёска.
- ^ Маладэчна ў складзе Рэчы Паспаспалітай(недаступная спасылка).
- ^ Швэды.
- ^ Greek Catholic Church. Nosilovo (Vileĭka)
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 196.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5.
- ^ Ustawa z dnia 6 kwietnia 1922 r. o objęciu władzy państwowej nad Ziemią Wileńską (Dziennik Ustaw.).
- ^ Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw.
- ^ Адамковіч., Аляксандр Беларусы ў Літве: учора і сёньня. Кніга І - Вільня. — UAB ,,Mulidos reklama", 2010. — P. 19-40. — (Беларусы ў Літве: учора і сёньня). — ISBN 978-9955-578-14-7
- ^ Памяць: Маладзечна. Маладзечанскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2002.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
- Памяць: Маладзечна. Маладзечанскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2002. — 789, [1] с. ISBN 985-11-0256-3.