Тэадор I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэадор I (папа рымскі)
Theodorus I.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядомае значэньне
Ерусалім
Памёр 17 траўня 649
Рым
Пахаваны Сабор Сьвятога Пятра
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Заняткіклерык, ксёндз

Тэадор I (па-лацінску: Theodorus PP. I; невядома, Ерусалім14 траўня 649, Рым) — папа рымскі з 24 лістапада 642 па 14 траўня 649 году. Тэадор нарадзіўся ў сям’і ерусалімскага біскупа, грэка паводле нацыянальнасьці.

Папская дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў абраны папам рашэньнем экзарха Равэнны. Тэадор стала змагаўся з гарэзіяй манафэлітаў, перапісваўся зь бізантыйскім імпэратарам. Ён адмовіўся прызнаць Паўла II Канстантынопальскім патрыярхам, таму што ягоны папярэднік, Пірус, стаў патрыярхам у абыход да правілаў. Тэадор націснуў на імпэратара Канстанта II каб той адклікаў Эктэзіс імпэратара Гэракліюса, паводле якога манафэлітызм рабіўся афіцыйнай формай хрысьціянсва ў Канстантынопалі. У той час як ягоныя намаганьні ня выклікалі вялікага ўплыву на Канстантынопаль, ён павялічыў апазыцыю да гарэзіі на Захадзе, то бок Пірус нават на караткі час адмовіўся ад сваёй гарэзіі ў 645 годзе, але ўсё ж быў адлучаны ад царквы ў 648 годзе. Павал быў адлучаны ў 649 годзе. На Лятэранскім саборы 649 году Тэадор плянаваў асудзіць Эктэзіс, але памёр, не пасьпеўшы склікаць сабор.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тэадор I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў