Перайсьці да зьместу

Адлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адлер
рас. Адлер
Населены пункт
Адлер з вышыні
Адлер з вышыні
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Краснадарскі край
Першыя згадкі 1641
Дата заснаваньня 1869
Геаграфія
Плошча 1352 км²
Вышыня НУМ 30 м і 7 м
Часавы пас
Каардынаты 43°26′01″ пн. ш. 39°54′58″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 115 000 чал. (2002)
Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі 200000
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 +7 8622 - 40XXXX ; 41XXXX ; 46XXXX
Паштовыя індэксы 354340
Нумарны знак 23, 93, 123
Адлер на мапе Расеі
Адлер
Адлер
Адлер

А́длер (па-расейску: Адлер, па-абхаску: Аредқәаџь, Аредқыҭа[1]) — курорт і мікрараён места Сочы, гістарычны ды адміністрацыйны цэнтар Адлерскага раёну Сочы, які да 1961 году быў курортным пасёлкам гарадзкога тыпу на Чорным моры. Цэнтар Адлеру разьмешчаны пры ўпадзеньні да Чорнага мора ракі Мзымта, па абодвух яе берагах. Пачынаецца мікрараён ад левага берагу ракі Кудэпста ды цягнецца да правага берагу ракі Псоў. У 2014 годзе ў Адлеры, у Алімпійскім парку Сочы, праводзіліся XXII Алімпійскія ды XI Паралімпійскія зімовыя гульні.

Сучаснае паселішча бярэ свой пачатак з расейскага форту Сьвятога Духу, заснаванага 18 чэрвеня 1837 году на раўніне вусьця Мзымты, па суседзтве з абхаскім паселішчам Ліеш, вядомым са старажытных часоў (у XII ст. тут была генуэская факторыя Layso). Гэтыя землі тады ўваходзілі да сыньёрыі садзкага княскага роду Арэдба. Князі ў вусьці ракі мелі прыстань, дзякуючы якой вялі гандаль з Турэччынаю. Па-турэцку гэтая мясцовасьць называлася Artlar («Арты»). Гэтае найменьне замацавалася ў русіфікаванай форме за паселішчам. Паводле іншай вэрсіі імя атрыманае ў гонар брыгу «Адлер». Расейскае паселішча зьявілася ў фартэцыі ў 1869 годзе.

На чыгуначным вакзале Адлеру

У мікрараёне месьцяцца чыгуначныя вакзалы: «Адлер» ды «Алімпійскі парк», таксама дзейнічаюць станцыі: «Ізьвесьція» (па-расейску: Известия) и «Алімпійская вёска» (па-расейску: Олимпийская деревня). На тэрыторыі Адлерскага раёну месьцяцца: вакзал «Роза Хутар» ды станцыя «Эста-садок».

Апроч гэтага ў мікрараёне разьмешчаны міжнародны аэрапорт Адлеру «Сочы» з чыгуначным тэрміналам «Аэрапорт», марскі (яхтавы) порт «Сочы-Імерацінскі» (па-расейску: Сочи-Имеретинский), марскія прычалы «Адлер» ды «Ізьвесьція».