Слупняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Слупняк — прыступы сутаргавых скарачэньняў цягліцаў, што выклікаюцца заражэньнем пашкоджаных тканак слупняковай палачкай(en). Споры палачкі знаходзяцца ў глебе і кішачніку жывёлаў, птахаў і чалавека. Пранікаюць у арганізм пры траўмах (апёк, рана і расколіна). На месцы ўкараненьня ўзбуджальнік размнажаецца і вылучае нэўратропныя таксіны, што выклікаюць хваратворнае ўзбуджэньне вузавых складнікаў. У чалавека вылучаюць 4 віды хваробы: агульны, мясцовы, нэанатальны і энцэфалітычны. Хворых жывёлаў ізалююць і лечаць антыбіётыкамі. Першае апісаньне хваробы зрабіў старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат (477 да н. э. — 377 да н. э.). Слупняковую палачку ў 1884 г. адкрыў нямецкі лекар Артур Нікаляер(en)[1]. Штогод ад хваробы памірае звыш 250 тыс. чалавек. Найчасьцей на яе хварэюць увесну і ўвосень сельскія жыхары[2].

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу прадухіляе адпаведная прышчэпка, што ў Беларусі робіцца задарма адначасна з вакцынацыяй супраць дыфтэрыі. У дарослым узросьце вакцынуюцца кожныя 10 год. У дзяцінстве — у 3, 4, 5 і 18 месяцаў, затым у 6 і 16 год. Таксама варта насіць абутак на дачы і пляжы. Пры працы ў садзе варта насіць ахоўныя пальчаткі. Пры раненьні засьцерагае найхутчэйшая апрацоўка раны антымікробным сродкам (перакіс вадароду і хлёргексыдын)[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры хваробе адзначаюцца боль у ране, паторгваньне цягліцаў вакол яе, патлівасьць, сутаргі жавальных (трызм(en)), мімічных (сарданічная ўсьмешка(en)) і дыхальных цягліцаў. Далейшае разьвіцьцё прыводзіць да звышнапругі доўгіх цягліцаў сьпіны, жывата і канцавінаў. Сутаргі суправаджаюцца частым сэрцабіцьцём. Моцныя гукі, сьвятло і кашаль узмацняюць сутаргі. У жывёлаў назіраецца напруга жавальных цягліцаў, пазьней сутаргі ўсіх цягліцаў і агульнае здранцвеньне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Слупняксховішча мультымэдыйных матэрыялаў