Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч
Сьвятаполк Юр’евіч Сьвятаполк ІІІ | |
Князь тураўскі | |
---|---|
1170 — 1190 | |
Папярэднік | Іван Юр’евіч |
Наступнік | Глеб Юр’евіч |
Князь пінскі | |
1167 — 1170 | |
Папярэднік | Юры І Яраславіч |
Наступнік | Яраслаў Юр’евіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 19 красавіка 1190, Тураў |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Бацька | Юры І Яраславіч |
Маці | Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка |
Сьвятапо́лк Ю́р’евіч, Сьвятаполк ІІІ (?—19 красавіка 1190, Тураў) — Князь пінскі (1167—1183) й тураўскі (1170—1190)[1]. Другі сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.
Юнацтва й княжаньне ў Пінску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да прыходу да ўлады ў Тураўскім княстве бацькі Сьвятаполка, Юрыя Яраславіча, быў служылым князем ў галіцкага князя Яраслава Асмамысла. У 1156 годзе ён упершыню ўпамінаецца ў сувязі з тым, што князь Яраслаў Уладзімеравіч Асмамысл паслаў Сьвятаполка Юр’евіча да вялікага князя Юрыя Даўгарукага прывесьці ў Галіч зьняволенага князя Івана Расьціславіча Бярладніка.
У 1162 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са смаленскім князем Расьціславам Мсьціславічам й іншымі князямі хадзіў у паход на Ўладзімера Мсьціславіча, які нечакана заняў у 1162 годзе Слуцак[1]. Паход скончыўся пасьпяхова, і Сьвятаполк Юр’евіч вярнуў Слуцкае княства ў склад Тураўскай зямлі. Як другі сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў.
У 1168 годзе Сьвятаполк Юр’евіч разам са старэйшым братам Іванам Юр’евічам удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсьціслава Ізяславіча на полаўцаў, а ў 1170 годзе зноў жа з братам Іванам Юр’евічам дапамагаў выгнанаму з Кіеву Мсьціславу Ізяславічу ў барацьбе з Андрэем Багалюбскім. Удзельнічаў у паходах Мсьціслава Ізяславіча 1171 й 1172 гадоў на Кіеў. Але ў 1173 годзе, магчыма пасьля сьмерці Івана Юр’евіча й узыходжаньня Сьвятаполка на тураўскі сталец, ён перайшоў на бок Андрэя Багалюбскага. Так ці йнакш, але пасьля 1170 году, пасьля сьмерці Івана Юр’евіча, Сьвятаполк, як старэйшы, стаў тураўскім князем.
Княжаньне ў Тураве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падтрымліваў Андрэя Багалюбскага ў яго барацьбе супраць Расьціславічаў. У 1173 годзе прасіў вярнуцца Вольгу Юр’еўну, жонку Яраслава Асмамысла, якая зьбегла разам з сынам Уладзімерам у Польшчу. У 1183 годзе адмовіўся прыняць галіцкага князя Ўладзімера Яраславіча. У 1190 годзе памёр у Тураве, быў пахаваны ў кіеўскім Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.
Нашчадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер — пінскі, потым тураўскі князь.
- Расьціслаў — пінскі князь.
Папярэднік Юры І Яраславіч |
Князь пінскі 1167—1170 |
Наступнік Яраслаў Юр’евіч |
Папярэднік Іван Юр’евіч |
Князь тураўскі 1170—1190 |
Наступнік Глеб Юр’евіч |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ. (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пазднякоў В. Святаполк Юр’евіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леонтій ВОЙТОВИЧ. КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ. (укр.)