Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам
Malaysia Airlines Boeing 777-200ER PER Koch-2.jpg
Самалёт Boeing 777, які быў зьбіты каля Тарэзу (нум. рэйсу 9M-MRD)
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 17 ліпеня 2014 году
Прычына зьбіты ракетаю «зямля-паветра»
Месца катастрофы вёска Грабава(uk), Шахтарскі раён, Данецкая вобласьць, Украіна
48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д. / 48.135; 38.50306Каардынаты: 48°08′6″ пн. ш. 38°30′11″ у. д. / 48.135° пн. ш. 38.50306° у. д. / 48.135; 38.50306
Пункт вылету Амстэрдам
Пункт прызначэньня Куала-Лумпур
Паветранае судна
Мадэль самалёта Boeing 777
Дата выпуску 1997
Авіякампанія Malaysia Airlines
Бартавы нумар 200ER
Рэгістрацыйны нумар 9M-MRD
Пасажыры 283
Экіпаж 15
Загінулі 298
Выжылі 0

Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны, каторая знаходзілася пад кантролем самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, недалёка ад мяжы з Расеяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў падаць за 50 км да ўваходжаньня ў паветраную прастору Расеі, пазьней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Ўкраіны. На борце знаходзілася 283 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу[1].

Гэта другая катастрофа з авіялайнэрам авіякампаніі «Малазійскія авіялініі» за пяць месяцаў (пасьля зьнікненьня 8 сакавіка 2014 году Boeing 777 падчас пералёту з Куала-Лумпура ў Пэкін) і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны за месяц (пасьля зьбітага супернікамі цэнтральнай украінскай улады самалёту Іл-76). Украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны адмаўляюць сваё дачыненьне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў тым, што адбылося.

Па колькасьці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасьня 2001 году і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагодзьдзя на постсавецкай прасторы.

Авіякампаніі Аэрофлот, Трансаэро, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер зьдзяйсьняць рэйсы ў аблёт Украіны. Эўракантроль закрыў паветраную прастору Ўсходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі.

31 ліпеня ў сталіцы Беларусі Менску сабралася кантактная перамоўная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі, АБСЭ і ўзброеных прарасейскіх сэпаратыстаў. У гэтыж дзень была прынятая дамоўленасьць аб наданьні экспэртам доступу да месца крушэньня самалёту[2].

Самалёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Boeing 777-200ER, зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эвэрэце (штат Вашынгтон) у 1997 годзе, і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 году[3].

Крушэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў плянавы рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Сувязь з самалётам зьнікла а 16:20 UTC+3[4]. Расейскую граніцу ляйнэр мусіў перасячы прыкладна а 16:25 UTC+3[1].

А 16:20 ля гораду Сьняжное (Данецкая вобл.) расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка Галоўнай разьведвальнай управы Расеі(en) Ігара Безьлера зьбілі самалёт з зэнітна-ракетнага комплексу, разьмешчанага на блёк-посьце ў гарадзкім пасёлку Чарнухіна(uk) (Перавальскі раён, Луганская вобласьць). Самалёт упаў ля вёскі Грабава(uk) (Шахтарскі раён, Данецкая вобл.). А 16:40 Безьлер паведаміў аб зьбіцьці самалёту свайму начальніку ў Маскве палкоўніку ГРУ Расеі Васілю Гераніну[5]. Як паведамлялася раней, сэпаратысты атрымалі доступ да тэхнічных сродкаў, якімі быў зьбіты самалёт[6], пры гэтым, паводле шэрагу паведамленьняў, на цяперашні час адбываецца выдаленьне інфармацыі падобнага тыпу з расейскіх інфармацыйных агенцтваў.

Сьпіс загінулых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На борце самалёта знаходзіліся 15 чальцоў экіпажу і 283 пасажыры.

Ахвяры аварыі па краінах
Краіна Колькасьць
Нідэрлянды 192
Малайзія 44
Аўстралія 27
Інданэзія 12
Вялікабрытанія 10
Бэльгія 4
Нямеччына 4
Філіпіны 3
Канада 1
Новая Зэляндыя 1
Усяго 298

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як паведамляюць карыстальнікі сеткі Інтэрнэт, у найбольш наведвальных моўных вэрсіях Вікіпэдыі неаднаразова адзначаліся рэдагаваньні артыкулаў, зьвязаныя з крушэньнем самалёту, а таксама з узброеным канфліктам на ўсходзе Ўкраіны, зьдзейсьненыя з IP-адрасоў, прыналежных да ўрадавых органаў Расейскае Фэдэрацыі. Зьмест рэдагаваньняў зводзіўся да інтэрпрэтацыі вэрсіі крушэньня з расейскага боку (які настойвае на тым, што крушэньне ажыцьцёўленае наўмысна з боку вайскоўцаў Украіны) і стылявога наданьня значэньня легітымнасьці палітычным структурам узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў усходу Ўкраіны[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Катастрофа Boeing 777 пад Данецкамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў