Дынама Менск (гандбольны клюб)
Дынама Менск | |||
Поўная назва | Гандбольны клюб «Дынама Менск» | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | ГК «Дынама Менск» | ||
Заснаваны | травень 2008 | ||
Расфармаваны | 2014 | ||
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь | ||
Арэна | Палац спорту | ||
Чэмпіянат | Чэмпіянат Беларусі па гандболе | ||
2012—2013 | 1-е месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
(абнаўленьне: 10 кастрычніка 2014) |
Гандбо́льны клюб «Дына́ма Менск» — колішні беларускі гандбольны клюб зь Менску, які існаваў у 2008—2014 роках. Пяціразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы пераможца Кубка Беларусі, чэмпіён Балтыйскай лігі (2009).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў траўні 2008 року. Клюб адразу ж перамог у чэмпіянаце Беларусі і ў Балтыйскай лізе, а ў кубку Беларусі дайшоў да фіналу.
У 2010 «Дынама» стала чэмпіёнам і ўладальнікам кубка Беларусі, выйграла 1-ы тур Міжнацыянальнае лігі, а таксама ўпершыню трапіла ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Пасьля выступу ў Лізе чэмпіёнаў сэзону 2010/11 клюб быў прызнаны Эўрапейскай фэдэрацыяй гандболу найбольш прагрэсуючым праектам. Да гэтага моманту ніводны клюб у сьвеце не трапляў у Лігу чэмпіёнаў за тры гады свайго існаваньня.
Сэзон 2012/2013 стаў найпасьпяховейшым у гісторыі клюбу. «Дынама» пяты раз запар стала чэмпіёнам Беларусі, выйграла Кубак краіны, выйшла ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Па сканчэньні сэзону галоўнага трэнэра ўкраінца Сяргея Бябешку замяніў славенец Барыс Дэніч.
У сэзоне 2013—2014 клюб быў расфармаваны з-за адсутнасьці фінансаваньня[1][2]. На той момант ён таксама лідзіраваў у чэмпіянаце Беларусі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2013
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Балтыйскай лігі: 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Динамо» объявило игроков свободными агентами. Клуб ликвидируется (рас.) Гандбол. Прессбол (27 лютага 2014). Праверана 10 кастрычніка 2014 г.
- ^ Минское «Динамо» объявило о снятии с чемпионата Беларуси (рас.) Гандбол. Прессбол (27 лютага 2014). Праверана 10 кастрычніка 2014 г.