Янка Казека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Казека
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Дарафеевіч Казека
Нарадзіўся 31 жніўня 1915
в. Кострычы, Качэрыцкі раён Магілёўскай вобласьці
Памёр 3 сакавіка 2000
Менск, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, крытык
Мова беларуская
Дэбют 1935
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 3 сакавіка 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны працаўнік культуры Беларускай ССР (1975). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1954).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 31 жніўня 1915 у сялянскай сям’і. Зь верасьня 1931 року працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 — у рэдакцыі газэты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вечаровым аддзяленьні ляснога тэхнікуму.

У 1938 скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёну.

У 1939—1954 служыў у Чырвонай арміі. У нямецка-савецкую вайну — армейскі палітработнік. У 1941 быў паранены пад Ельняй.

У 1954—1957 — супрацоўнік рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», у 1957—1967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 року — выдавецтва «Беларусь»).

З 1967 — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 1969—1979 — намесьнік галоўнага рэдактара, з 1980 — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі»[1].

Памёр 3 сакавіка 2000.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Казека, Я. З невычэрпных крыніц : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с.
  • Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с.
  • Казека, Я. Натхненне і майстэрства : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с.
  • Казека, Я. Кандрат Крапіва : Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1965. — 168 с.
  • Казека, Я. Няходжанай дарогай : Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с.
  • Казека, Я. Голас часу : артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 380, [2] с.
  • Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133, [2] с.
  • Казека, Я. Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 139, [2] с.
  • Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, [1] с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Александровіч, С. Кніга крытычных артыкулаў / С. Александровіч. — Полымя. — 1958. — № 6.
  • Навуменка, І. Манаграфія пра беларускую байку / І. Навуменка. — Полымя. — 1961. — № 3.
  • Бугаёў, Д. Зацікаўленая размова / Д. Бугаёў. — Полымя. — 1963. — № 10.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. — Мінск : Вышэйшая школа, 1997. — С. 414.