Новы час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Новы час»
Novy Chas logo.jpg
Тып Тыднёвік
Фармат А3
Заснавальнік Таварыства беларускай мовы
Уладальнік ТБМ
Выдавец ПВУП «Час навінаў»
Галоўны рэдактар Аксана Колб
Заснаваная 25 сакавіка 2002 (16 гадоў таму)[1]
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Мележа, 1-1234
Наклад 5000 (2016)[2]
ISSN 2218-2244
Афіцыйны сайт novychas.by

«Новы час» — беларускамоўная грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў сакавіку 2002 г. Менскай гарадской арганізацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы выпуск выданьня выйшаў у сакавіку 2002 г.. Да траўня 2006 г. выйшла 45 нумароў газэты. 17 лютага 2007 г. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перарэгістравала газэту на плятформе зачыненай газэты «Згода» бяз права распаўсюду праз шапікі і падпіску «Белпошты» і «Белсаюздруку»[3].

7 сакавіка 2014 г. газэта зьмяніла лягатып, а таксама дадала ў афармленьне чырвоны колер. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасьня 2016 г..

22 сакавіка 2017 г., пасьля больш за 10-летняга перапынку, РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюд газэты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 г. газэта зьявілася ў шапіках «Белсаюздрука» ў Менску і Менскай вобласьці, а таксама з ліпеня 2017-га зьявілася магчымасьць афармленьня падпіскі на газэту праз каталёг РУП «Белпошта».

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта-штотыднёвік «Новы Час» зьяўляецца адным з нешматлікіх рэспубліканскіх выданьняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданьні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газэта актыўна прапагандуе захаваньне і ўмацаваньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, а таксама захаваньне і распаўсюд беларускай мовы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 г. газэта атрымала прэмію імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 эўра. Намінавалі газэту на прэмію: міністр замежных спраў Нямеччыны Гернот Эрлер, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвэгіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце.

Галоўны рэдактар газэты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ).

Рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Новы чассховішча мультымэдыйных матэрыялаў