Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага
Национальный академический драматический театр им. М. Горького

Будынак тэатру
Абрэвіятура НДТА ім. М. Горкага
Дата ўтварэньня 1932
Тып тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне вул. Валадарскага, д. 5, г. Менск
Каардынаты 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. / 53.8982333; 27.5508556
Дырэктар Эдуард Герасімовіч
Галоўны рэжысэр Сяргей Кавальчык
Сайт www.rustheatre.by
Колішняя назва Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР

Нацыяна́льны акадэмі́чны драматы́чны тэа́тар імя Максі́ма Го́ркагадраматычны тэатар гораду Менску, рэпэртуар якога складаецца з пастановак расейскай і сусьветнай клясыкі. Усе спэктаклі ідуць на расейскай мове.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар быў створаны ў Бабруйску ў 1927 годзе пад кіраўніцтвам Уладзімера Кумельскага. З кастрычніка 1932 году — Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР. У 1935—1941 гадах тэатар працаваў у Магілёве. У гады Другой сусьветнай вайны тэатар не працаваў. У 1944—1945 гадах тэатар працаваў у Магілёве. З красавіка 1945 году да чэрвеня 1947 году — у Горадні. Зь ліпеня 1947 году пераехаў у Менск.

У красавіку 1994 году за высокія дасягненьні ў галіне сцэнічнага мастацтва Дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага было нададзенае ганаровае званьне «Акадэмічны». У 1999 годзе тэатру нададзенае ганаровае званьне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя М. Горкага.

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак у 1942 годзе

На сёньняшні дзень тэатар займае будынак Харальнай (галоўнай) сынагогі, пабудаваны ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду. Пасьля рэвалюцыі будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага[1]. Цяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі[2]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[3].

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацкія кіраўнікі:

Галоўныя рэжысэры:

Мастацкія кіраўнікі:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага Менск. Гісторыя па фатаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014 г.
  2. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
  3. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мн.: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000020

Commons-logo.svg Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкагасховішча мультымэдыйных матэрыялаў