Чангар (паўвостраў)
Чанга́р або Чангарскі паўвостраў (па-ўкраінску: Чонгар, Чонгарський півострів) — паўвостраў у паўночнай частцы затокі Сіваш — Азоўскага мора. Адміністратыўна належыць да Генічаскага раёну Хэрсонскай вобласці.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыму, падзяляе Сіваш на дзьве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі да насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.
На паўвостраве ёсьць вёска з такой самай назваю — Чангар.
Вайсковае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чангарскі паўвостраў, разам зь Перакопскім перашыйкам ды Арабацкай стрэлкаю, зьяўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэньне. Так, падчас Савецка- ўкраінскай ды Другой сусьветнай войнаў у раёне Чангару адбываліся значныя баявыя дзеяньні.[1][2] Акрамя таго, у 1919—1920 гг. войскамі генэрала Ўрангеля, пад кіраўніцтвам францускіх інжынэраў, на прылеглых да Чангару, Цюп-Джанкойскім ды Таганаскім паўастравох Крыму быў збудаваны Чангарскія ўмацаваньні.
Паводле інфармацыі СМІ[3][4][5], падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвостраву 27 лютага 2014 году былі занятыя крымскім «Бэркутам» і расейскімі войскамі[6]. У палёх каля вёскі яны выставілі вайсковую тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.
26 сьнежня 2014 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваім тўітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Основні директиви й телеграми М. В. Фрунзе, що відносяться до періоду штурму Перекопу й Чонгару (рас.)
- ^ Оборона Кримського півострова (рас.)
- ^ Российские войска зашли на территорию Херсонской области
- ^ Вблизи пропускного пункта «Чонгар» заминировали поля и направили пулеметы в сторону мирных жителей
- ^ ВООРУЖЕННЫЕ ЛЮДИ ВОШЛИ НА ТЕРРИТОРИЮ ГОРОДКА ЧОНГАР В ХЕРСОНСКОЙ ОБЛАСТИ
- ^ Пост «Чонгар» контролирует крымский «Беркут» подчиненный Януковичу (видео) «Новый Визит» (Геническ), 27.02.2014
- ^ Порошенко заявил о переходе Чонгара под украинский контроль