Перайсьці да зьместу

Апэрацыя «Непарушная скала»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апэрацыя «Непарушная скала»
Пускавая ўстаноўка «жалезнага купалу» зьбівае запушчаныя з сэктару Газа ракеты над цэнтральным Ізраілем (8 ліпеня)
Дата: 8 ліпеня 2014 — 26 жніўня 2014
Месца: Сэктар Газа
Ізраіль
Вынік:
Супернікі
Ізраіль ІзраільСьцяг Палестыны Сэктар Газа
Камандуючыя
Колькасьць
Паўднёвае камандаваньне Да 74 000 рэзэрвістаў[6][7]
Страты
43 жаўнеры[1] і 3 цывільныя забітыя[2]; 185 жаўнераў[3] і 32 цывільыня параненыя[4]Міністэрства здароўя Газы: 1033 забітыя, 6000 параненыя[2]

ПЦПЧ: 928 забітыя (764 цывільныя)[8]

УКГП ААН: 924 забітыя (676 цывільных, 129 вайскоўцаў, 119 ня высьветлена)[9]

ІЦВТ: 674 забітыя (241 цывільны, 204 вайскоўцы, 229 ня высьветленыя)[10]

ААІ: 330 вайскоўцаў забітыя[11][12]

Апэра́цыя «Непару́шная скала́» (па-габрэйску: מִבְצָע צוּק אֵיתָן, Міўца Цук Эйтан) — узброеная апэрацыя ізраільскага войска (ААІ) у палестынскім сэктары Газа, якая распачалася 8 ліпеня 2014 году[13] пасьля эскаляцыі напружаньня між Ізраілем і Хамасам[14].

Падчас вышукаў выкрадзеных і забітых у чэрвені 2014 року ізраільскіх падлеткаў вайскоўцы Ізраілю забілі дзесяцёх палестынцаў і абкружылі каля 500 чальцоў Хамасу. У адказ Хамас павялічыў ракетныя атакі на Ізраіль[15]. Да 7 ліпеня з сэктару Газа былі выпушчаныя 100 ракетаў па ізраільскай тэрыторыі ў бок Бэершэбы, Ашдоду, Афакіму, Ашкелону і Нэтывоту, у адказ Ізраіль ударыў па асобных месцах у Газе[16][17][18]. Уночы зь 7 на 8 ліпеня Ізраіль атакаваў 50 мэтаў у паласе Газа[19], а палестынскія паўстанцы ў Газе за 24 гадзіны стрэлілі 140 ракетамі, якія дасягнулі Хадэры. Ізраільская проціракетная сыстэма абароны «Жалезны купал» перахапіла каля 30 зь іх. Ізраіль таксама перашкодзіў вайсковаму пранікненьню з мора[20].

14 ліпеня Эгіпет прапанаваў замірэньне. Ізральскі ўрад прыняў прапанову і ранкам 15 ліпеня часова спыніў баявыя дзеі. Аднак усе палестынскія арганізацыі адмовіліся спыніць агонь, заявіўшы, што ня бралі ўдзелу ў перамовах па замірэньні[21].

Цяперашняя апэрацыя стала самым жорсткім канфліктам у сэктары Газа з вайны 2008—2009 рокаў[22]: паводле паведамленьня Міністэрства здароўя Газы, загінулі прынамсі 1000 і параненыя каля 6000 палестынцаў[2]. Паводле зьвестак Управы па каардынацыі гуманітарных пытаньняў ААН, па стане на 26 ліпеня 676 забітых былі мірнымі грамадзянамі, 315 зь іх — жанчынамі і дзецьмі[9]. Армія абароны Ізраілю абвінавачвае Хамас у выкарыстаньні насельніцтва як «жывога шчыта»[11].

Праваахоўныя групы выказалі заклапочанасьць тым, што як палестынскія ракетныя ўдары, так і мэтанакіраваныя ўдары ізраільскага войска па жылых будынках парушаюць міжнародныя гуманітарныя законы і могуць паслужыць абвінавачваньнем у ваенных злачынствах[23][24][25].

У жніўні 2005 году ў рамках аднабаковага разьмежаваньня Ізраіль цалкам адступіў з сэктару Газа да мяжы 1967 году, дэмантаваў больш за 20 габрэйскіх паселішчаў і эвакуяваў каля 9000 іх насельнікаў. 22 жніўня 2005 году ўсе жыхары габрэйскіх паселішчаў пакінулі сэктар[26]. 12 верасьня 2005 году Газу пакінуў апошні ізраільскі салдат[27].

Пасьля сыходу ізраільскай арміі і эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з сэктару Газа ў жніўні 2005 году інтэнсіўнасьць ракетных абстрэлаў рэзка ўзрасла: калі за 56 месяцаў інтыфады Аль-Акса, якія папярэднічалі эвакуацыі, на тэрыторыю Ізраілю ўпала менш за 500 ракет, то за 28 месяцаў, якія прайшлі пасьля «разьмежаваньня», — амаль 2000. Акрамя таго, калі ў 2001—2005 гадох тэрыторыі Ізраілю дасягала толькі кожная трэцяя ракета з выпушчаных, то пасьля разьмежаваньня — дзьве з трох, што можа быць растлумачана як удасканаленьнем канструкцыі саміх ракет, так і адсутнасьцю габрэйскіх паселішчаў, якія раней перашкаджалі запуску ракет і снарадаў непасрэдна зь мяжы сэктару[28]. Да канца 2005 году ў ракетных абстрэлах ізраільскай тэрыторыі з сэктару Газа бралі ўдзел практычна ўсе тэрарыстычныя групоўкі сэктару: «Брыгады Эль-Кудс» (Ісламскі джыгад), «Брыгады Із Ад-дын аль-касам» (ХАМАС), баевікі «Камітэтаў народнага супраціву», «Брыгады Абу Рыша» і «Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы» (ФАТХ)[29].

Першапачаткова радыюс дзеяньня ракет не перавышаў 6 кілямэтраў, аднак з часам іх далёкасьць значна ўзрасла. У 2006 годзе лідэры тэрарыстаў заявілі пра тое, што неўзабаве далёкасьць палестынскіх ракет будзе павялічана да 25 км, што дазволіць ім дасягаць гораду Ашкелон. Прадпрымаліся таксама і спробы палестынцаў ажыцьцявіць ракетныя абстрэлы ізраільскіх аб’ектаў у Юдэі і Самарыі[28].

Да 2009 году зона дасяжнасьці ракет значна пашырылася, і на даступнай ракетнаму абстрэлу тэрыторыі апынулася каля мільёну ізраільцянаў[30].

Рэзкае ўзмацненьне абстрэлаў ў канцы 2008 году стала прычынай правядзеньня Ізраілем з 28 сьнежня 2008 году па 20 студзеня 2009 г. ваеннай апэрацыі «Літы свінец». Вынікам стала рэзкае скарачэньне інтэнсіўнасьці абстрэлаў: калі за 2008 год па Ізраілі было выпушчана 3276 ракет, то ў 2009 — усяго 367, у 2010 — да 150[31][32].

З 2001 і да пачатку 2011 гг. «тэрарысты выпусьцілі з Сэктару Газа па гарадох на поўдні Ізраілю больш за 11 тысяч ракет і мінаў»[33][34].

Паводле МЗС Ізраілю, «выдаткі на абарону грамадзянскага насельніцтва ад ракет тэрарыстаў вылічаюцца мільярдамі шэкеляў. Невялікі лік пацярпелых на ізраільскім баку ў гэтым канфлікце тлумачыцца не „гуманнасьцю“ тэрарыстаў ХАМАС і Ісламскага джыгаду, і не „бясшкоднасьцю“ запушчаных імі па Ізраілі ракет, кожная зь якіх уяўляе сабой ваеннае злачынства. Сваімі жыцьцямі, бясьпекай сваёй маёмасьці ізраільцяне цалкам абавязаны сваім уласным намаганьням і дзеяньньям Арміі абароны Ізраілю»[35].

У 2012 годзе па тэрыторыі Ізраілю з Газы было выпушчана 2078 ракет, зь якіх 520 былі зьбітыя сыстэмай ПРА. Усяго праведзена 794 ракетныя абстрэлы — без уліку мінамётных. Разам зь мінамётнымі абстрэламі па Ізраілі было выпушчана 2327 ракет і снарадаў[36]. 2012 стаў рэкордным паводле колькасьці выпушчаных ракет і інтэнсіўнасьці абстрэлаў. У выніку абстрэлаў 5 чалавек загінула і 107 было паранена[37]. Скарачэньне абстрэлаў стала адной з абвешчаных мэтаў ваеннай апэрацыі Ізраілю «Воблачны слуп», якая праходзіла з 14 па 21 лістападу 2012[38].

Блякада Сэктару Газа была ўведзеная пасьля таго, як у ліпені 2007 году ўладу ў ім захапіла тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, асноўнай мэтай якой зьяўляецца зьнішчэньне габрэйскае дзяржавы. Тэрыторыя сэктару блякуецца дзьвюмя дзяржавамі — Ізраілем і Эгіптам — для прадухіленьня паставак узбраеньняў і выбухоўкі. Прадукты харчаваньня, мэдыкамэнты і практычна любыя тавары грамадзянскага прызначэньня паступаюць у сэктар без абмежаваньняў. Акрамя гэтага, Ізраіль забясьпечвае жыхароў Газы большай часткай электрычнасьці, вадой і палівам[39].

Да лета 2014 году ў зоне, даступнай абстрэлам тэрарыстаў з Сэктару Газа, апынуліся пяць з васьмі мільёнаў ізраільцянаў[40].

Увечары 12 чэрвеня 2014 году на Заходнім беразе Ярдану былі выкрадзены трое габрэйскіх падлеткаў. Ізраільскае кіраўніцтва ўсклала адказнасьць за іх выкраданьне на ХАМАС. Трупы выкрадзеных падлеткаў былі знойдзены 30 чэрвеня. За два з паловай тыдні ў ходзе пошукава-выратавальнай апэрацыі і сутыкненьняў вайскоўцамі былі забітыя 7 палестынцаў, затрыманыя — 419, зь якіх 279 — чальцы ХАМАС. 59 зь іх былі перш выпушчаныя на волю ў рамках «зьдзелкі Шаліт».

Пачатку апэрацыі таксама папярэднічалі масіраваныя ракетныя абстрэлы з Сэктару Газа поўдня Ізраіля. Так, у чэрвені 2014 было 30 абстрэлаў, падчас якіх тэрарысты выпусьцілі 66 ракет і паранілі траіх грамадзянаў. Толькі за 8 дзён ліпеня зьдзейсьнена 104 абстрэлы, выпушчана 250 ракет і сямёра грамадзянаў паранена[41]. 7 ліпеня з сэктару Газа было выпушчана 80 ракет[42]. Спачатку абстрэльвалі тэрыторыі Заходняга Нэгеву і населеныя пункты, якія мяжуюць з Сэктарам Газа, затым гарады Ашдод і Нэтывот. У зоне паражэньня апынуліся гарады, якія не зазнавалі абстрэлы з моманту заканчэньня апэрацыі «Воблачны слуп» у лістападзе 2012 году. 7 ліпеня 2014 на пасяджэньні вузкага кабінэта па пытаньнях бясьпекі было прынятае рашэньне пачаць контратэрарыстычную апэрацыю пад кодавай назвай «Непарушная скала».

  1. ^ Operation Protective Edge, day 19 (анг.). Haaretz (26 July 2014). Праверана 26 July 2014 г.
  2. ^ а б в Israel Agrees to Extend Truce in Gaza by 4 Hours (анг.) Праверана 26 July 2014 г.
  3. ^ LiveBlog: Two more Israeli soldiers killed in Gaza fighting overnight
  4. ^ Occupied Palestinian Territory: Gaza Emergency. — United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs, 24 ліпеня 2014.
  5. ^ Videos show Lebanese jihadi group active in Gaza (анг.) The Jerusalem Post Праверана 11 July 2014 г.
  6. ^ Israel calls up additional 8,000 reservists for Gaza operation (анг.) The Jerusalem Post Праверана 16 July 2014 г.
  7. ^ IAF Israel approves call-up of 18,000 more reservists (анг.) Праверана 19 ліпеня 2014 г.
  8. ^ On the 19th Day of the Israeli Offensive on Gaza: Before Declaration of Humanitarian Truce, Israeli Forces Escalated Attacks against Palestinian Civilian;20 Members of One Family, Including 11 Children and 5 Women, Killed;Israeli Forces Attack Medical Cre
  9. ^ а б Gaza Emergency Situation Report. — United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs, 27 July 2014.
  10. ^ Operation Protective Edge – Update No. 11 (анг.) (PDF) Праверана 2014-07-24 г.
  11. ^ а б Josef Federman and Maggie Michael. Egypt proposes cease-fire between Israel, Hamas (анг.) // 14 July 2014 г.
  12. ^ Israeli army figures suggest large numbers of Gaza dead civilians
  13. ^ IDF’s Operation "Protective Edge" Begins Against Gaza (анг.). Jewish Press. Праверана 8 July 2014 г.
  14. ^ Israel and Hamas Trade Attacks as Tension Rises (анг.). The New York Times. Праверана 8 July 2014 г.
  15. ^ http://www.economist.com/news/middle-east-and-africa/21607895-hamas-wants-two-big-concessions-it-may-not-get-them-why-hamas-fires-those-rockets
  16. ^ Israel launches military offensive in Gaza (анг.). Аль-ДжазыраПраверана 7 ліпеня 2014 г.
  17. ^ Israeli-Palestinian clashes upsetting Israeli faith in status quo (анг.). Аль-ДжазыраПраверана 7 ліпеня 2014 г.
  18. ^ Rockets bombard south, Hamas claims responsibility (анг.) Haaretz Праверана 11 ліпеня 2014 г.
  19. ^ Spencer Ho, Yifa Yaakov. (8 ліпеня 2014) Israel hits Hamas, Islamic Jihad leaders after rockets land north of Tel Aviv (анг.). The Times of Israel.
  20. ^ Israel hits Hamas, Islamic Jihad leaders after rockets land north of Tel Aviv (анг.) The Times of Israel Праверана 10 ліпеня 2014 г.
  21. ^ http://www.aljazeera.com/news/middleeast/2014/07/israel-temporarily-halt-fire-gaza-strip-201471620212427540.html
  22. ^ 20 Palestinians killed overnight as UN holds emergency talks (анг.). Middle East Eye. Праверана 10 ліпеня 2014 г.
  23. ^ 'B’Tselem info sheet: 52 Palestinians killed in bombings of homes in Gaza Strip, which are unlawful', B’tselem, 13 July 2014
  24. ^ Palestine/Israel: Indiscriminate Palestinian Rocket Attacks. Human Rights Watch (9 July 2014). Праверана 22 July 2014 г.
  25. ^ 'Roof knocking': The Israeli military's tactic of phoning Palestinians it is about to bomb (анг.) The Washington Post Праверана 17 July 2014 г.
  26. ^ Пасяленцы пакінулі сэктар Газа
  27. ^ Ізраільскія войскі выведзеныя 12 верасьня з сэктару Газа(недаступная спасылка)
  28. ^ а б Ні разьмежаваньня, ні міру: Ізраіль і сэктар Газа празь пяць гадоў
  29. ^ «Касамы» ў сьнежні: рэкордныя паказчыкі тэрору
  30. ^ UN09010211032 Палестына-ізраільскі канфлікт. Апэрацыя «Літы сьвінец»
  31. ^ Штаб Паўднёвай акругі: «ХАМАС дорага заплаціць за спробу выкрасьці салдата ЦАХАЛу»
  32. ^ Ракетныя абстрэлы з Газы. Самая нізкая інтэнсіўнасць за апошнія 7 гадоў Праверана 2014/07/26 г.
  33. ^ Безадказная палітыка Эўропы ў дачыненьні да Сэктару Газа
  34. ^ Avigdor Liberman (2011-01-11) Europe’s Irresponsible Gaza Policy. The Wall Street Journal. Архіўная копія ад 2012-06-07 г.
  35. ^ Апэрацыя «Воблачны слуп» — пытаньні і адказы. МЗС Ізраілю (20 Лістапада 2012 года). Праверана 2012-11-24 г. Архіўная копія ад 2012-12-03 г.
  36. ^ 2012 Annual Summary Terrorism and CT Activit Data and Trends
  37. ^ 2012-ы — рэкордны год ракетных абстрэлаў з Газы. Статыстыка
  38. ^ Апэрацыя «Воблачны слуп» пачалася
  39. ^ Рада бясьпекі ААН: падоўжыць тэрмін гуманітарнага спыненьня агню Праверана 2014/07/28 г.
  40. ^ Кіраўнік МЗС Ізраіля саступіў месца ў бамбасховішча калегу з Нарвегіі Праверана 2014/07/26 г.
  41. ^ Статыстыка ракетных абстрэлаў Ізраілю з тэрыторыі Сэктару Газа Праверана 2014/07/08 г.
  42. ^ ІТАР-ТАСС: Міжнародная панарама — Войска абароны Ізраілю абвясьціла аб пачатку апэрацыі супраць ХАМАС