Па кім звоніць звон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Па кім звоніць звон
For Whom the Bell Tolls
Жанр: раман
Аўтар: Эрнэст Гэмінгўэй
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 21 кастрычніка 1940
Выдавецтва: Charles Scribner's Sons
Пераклад на беларускую: Вадзім Небышынец
Папярэдні твор: The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d]

«Па кім звоніць звон» (па-ангельску: For Whom the Bell Tolls) — ваенны раман амэрыканскага пісьменьніка Эрнэста Гэмінгўэя, апублікаваны ў 1940 годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Робэрта Джордана, амэрыканскага добраахвотніка ў шыхтах рэспубліканцаў падчас Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Раман расцэньваюць як адзін зь лепшых у спадчыне аўтара[1], ён быў кандыдатам на Пуліцэраўскую прэмію 1941 году.

Гэмінгўэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у 1939 годзе, працуючы на Кубе і ЗША. Праца над творам была скончана ў ліпені 1940 году, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner's Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для раману стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Гішпаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасьць, стаў кнігай месяцу.

На беларускую мову твор быў перакладзены Вадзімам Небышынцам і выдадзены ў 1991 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35–40, 314–367.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па кім звоніць звонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў