Алімпійка
Выгляд
Зьнішчаныя ў 2010 апоры незавершанага віядуку над неіснуючым заездам на трасу. Здымак 2005 року | |
Краіны | Усходняя Нямеччына Польшча Савецкі Саюз |
Частка дарогі | Бэрлін Познань Лодзь Варшава Менск Масква |
Алімпійка ў Вікісховішчы? |
Каардынаты: 52°04′28″ пн. ш. 20°15′24″ у. д. / 52.07444° пн. ш. 20.25667° у. д. Алімпі́йка — прастамоўная назва заплянаванай у 1970-х роках аўтастрады Бэрлін — Масква. Адной з нагодаў прыняцьця рашэньня пра будову былі заплянаваныя Алімпійскія гульні ў Маскве ў 1980. Аднак да таго часу меў быць здадзены толькі кавалак трасы — будоўля на захад ад Варшавы была спыненыя з-за эканамічнага крызісу ў Польшчы канца 1970-х. Руіны мастоў і віядукаў плянаванай трасы сталі турыстычнымі славутасьцямі.
У 2010 у Польшчы пачалося будаўніцтва аўтастрады A2 па тым самым маршруце, што й алімпійка. Усе недабудаваныя рэшткі старой трасы былі пры гэтым разбураныя.