Канстанцін Паклонскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канстанці́н Паклонскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — каля 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзеяў Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага палка.

Біяграфія і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанцін Паклонскі паходзіў родам з Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, зь Пінскага павету, з праваслаўнай шляхецкай сям’і і гербу Сьлепаворан[1]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме Водзгір-Паклонскі[2]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[3]. Выступаў як абаронца праваслаўя[4]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[5]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[6]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элемэнт[7]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[8]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[9]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[10]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[11]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[12]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[13]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[14]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што “государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти”[15].

Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [16]. Заклікаючы да сябе былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:


« С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали. »

[17].

Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай “нацыянальнай ідэі” на беларускіх землях у сярэднявеччы[18].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 239.
  2. ^ A. Rachuba, Pokłoński (Wodzgir-Pokłoński) Konstanty Wacław, PSB, t. 27, s. 234.
  3. ^ Невядомая вайна: 1654-1667. — Мн.:Навука і тэхніка, 1995, с. 20.
  4. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 191-192.
  5. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 681.
  6. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 238.
  7. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 198-199.
  8. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 240.
  9. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 257-258.
  10. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 233-234
  11. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 259.
  12. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 397, 400, 407-411, 417-422.
  13. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 245.
  14. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 243.
  15. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 439-440.
  16. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 621-622.
  17. ^ Соловьев С. История России с древнейших времен. Книга V. 1613-1657, с. 94.
  18. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, с. 321.