Казімер Хршчановіч
Казімер Хршчановіч | |
Род дзейнасьці | архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | 1794 |
Месца нараджэньня | маёнтак Бястроск |
Дата сьмерці | 8 траўня 1871 |
Месца сьмерці | 8 траўня 1871 |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Дзеці | Леў Хршчановіч[d] |
Узнагароды | |
Казіме́р-Віке́нці Хршчано́віч (1794; маёнтак Бястроск каля былой вёскі Шунеўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 8 траўня 1871) — менскі губэрнскі архітэктар, вядомы як аўтар многіх значных будынкаў Менску.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў шляхетнай сям’і ў маёнтку Бястроск, цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці[1]. У 1813 годзе паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1819 годзе атрымаўшы навуковую ступень кандыдата філязофіі, пасьля чаго некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю. У сакавіку 1824 году быў прызначаны памочнікам унівэрсытэцкага архітэктара. Пасьля здачы дадатковых экзамэнаў у траўні 1825 атрымаў дыплём архітэктара[2].
13 кастрычніка 1825 году Хршчановіч быў прызначаны менскім губэрнскім архітэктарам, на пасадзе якога праслужыў амаль 40 гадоў (у адстаўку выйшаў у 1863). У 1836 узьведзены ў ранг тытулярнага саветніка[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар праекту Пішчалаўскага замку (1825).
У 1830-х пабудаваў гарадзкую бальніцу й вайсковы шпіталь на сёньняшняй вуліцы Фрунзэ[3].
У 1844 годзе на Францішканскай вуліцы (сучасная вуліца Леніна) паводле праекту Хршчановіча ўзьведзены будынак менскай мужчынскай гімназіі, пабудаваны ў стылі клясыцызму. Быў разбураны ў 2-й палове 1940-х гадоў у працэсе рэканструкцыі вуліцы Леніна[4]. Таксама ў гэтым годзе паводле ягонага праекту быў пабудаваны дом Аскельрода (сёньня Рэвалюцыйная, 8)[1].
У 1847 годзе К. Хршчановіч садзейнічаў узьвядзеньню царквы Марыі Магдаліны ў Менску[3].
У 1850-я гады спраектаваў новы комплекс архірэйскага падвор’я. Прымаў удзел у рэканструкцыі Марыінскага касьцёла. У 1857 годзе на рагу вуліцаў Падгорнай і Скобелеўскай — сучасныя вуліцы Карла Маркса й Чырвонаармейская пабудаваны Дом Гаўсмана[4]. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынку ЦК КПБ[4]. У 1870 стварыў Аляксандраўскі сквэр[3].
Паводле ягонага праекту пабудаваная адміністрацыйная ўстанова ў Барысаве (1844) і дом Ліпко (1847) у Пінску[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 С. 66
- ^ а б Казимир Хрщанович(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ а б в Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 333. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7
- ^ а б в Дойлідства Беларусі. Частка 4 (Л-МЕНСК. МЕХАНІЧНЫ ЗАВОД)