Перайсьці да зьместу

Эдвард Рыдз-Сьміглы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдвард Рыдз-Сьміглы
11 сакавіка 1886(1886-03-11)2 сьнежня 1941(1941-12-02)[1] (55 гадоў)
Эдвард Рыдз-Сьміглы
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Э́двард Рыдз-Сьміглы (па-польску: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, каля Беражанаў, Галіччына, Аўстра-Вугоршчына, цяпер у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны — 2 сьнежня 1941, Варшава, Генэрал-губэрнатарства, Трэці райх) — польскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, маршал Польшчы (1936), вярхоўны галоўнакамандуючы польскага войска ў вайне 1939 року.

Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Зьвязе актыўнай барацьбы, з 1910 у Стралецкім зьвязе (Галіччына), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»).

У 1-ю сусьветную вайну ў польскіх легіёнах, зь ліпеня 1917 галоўны камэндант Польскай вайсковай арганізацыі.

Зь лістапада 1918 ваенны міністар адноўленай польскай дзяржавы. У польска-савецкую вайну (1919—20) камандаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцьці Вільні (красавік 1919), Дзьвінску (люты 1920), Кіева (травень 1920), Горадні і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920).

У 1921—1935 інспэктар арміі. У час травеньскага перавароту 1926 падтрымаў Ю. Пілсудзкага і ягоных прыхільнікаў. Па сьмерці Пілсудзкага ў 1935 генэральны інспэктар узброеных сілаў і фактычны дыктатар Польшчы, з 1936 року — маршал Польшчы.

У час Польскай абарончай вайны 1939 року вярхоўны галоўнакамандуючы, пасьля нападу Савецкага Саюзу разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрнаваны. 27 кастрычніка склаў паўнамоцтвы галоўнакамандуючага. У 1940 зьбег у Вугоршчыну, у кастрычніку 1941 таемна вярнуўся ў акупаваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дывэрсійную дзейнасьць, аднак празь пяць тыдняў заўчасна сканаў.

Аўтар шэрагу працаў па ваеннай гісторыі і пытаньнях абароны дзяржавы.

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118916882 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  • Грыбоўскі Ю. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. Рыдз-Сьміглы.
  • Cepnik Kazimierz. Wódz Naczelny i Marszałek Polski Edward Śmigły-Rydz, Życie i Czyny. Lwów, 1937.
  • Mirowicz Ryszard. Edward Rydz-Śmigły: działalność wojskowa i polityczna. Warszawa, 1988.