Перайсьці да зьместу

Заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зака́зьнік — участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захаваньня і аднаўленьня складнікаў прыроды і падтрыманьня раўнавагі ў навакольным асяродзьдзі.

Ёсьць відам асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. У заказьніку абмяжоўваюць гаспадарчую дзейнасьць, што шкодзіць яго стану: узворваньне земляў, лесакарыстаньне, паляваньне, рыбалоўства, касьбу, выпас жывёлы, збор ягадаў, пладоў і кветак. Адначасна дазваляюць санітарную высечку лесу, адлоў і адстрэл жывёлы для абмежаваньня колькасьці, лесапасадку, расьсяленьне новых відаў жывёлы, лесагаспадарчую дзейнасьць і падарожніцтва. Плошча заказьніка можа складаць ад некалькіх гектараў да тысячаў км². Віды: біялягічны, гідралягічны, краявідны і палеанталягічны[1].

На 1 студзеня 1998 году ў Беларусі было 85 заказьнікаў рэспубліканскага значэньня агульнай плошчай 6560 км² і звыш 600 мясцовага значэньня. Адным з найбольшых была Налібоцкая пушча, што займала 860 км². У 1541 годзе першым заказьнікам для аховы зуброў стала Белавеская пушча, дзе ў 1640 годзе забаранілі высечку лесу[1]. На верасень 2013 году ў Беларусі існавала 99 заказьнікаў рэспубліканскага значэньня і звыш 400 — мясцовага[2].

  1. ^ а б Заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 503. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  2. ^ Ларыса Цімошык. Што залежыць ад матылька // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]