Гайнаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайнаўка
лац. Hajnaŭka
польск. Hajnówka
Сабор Сьвятой Тройцы
Сабор Сьвятой Тройцы
Герб Гайнаўкі
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Горад з: 1951
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Плошча: 21,29 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 22 031 чал.[1]
шчыльнасьць: 1034,81 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-200
TERYT: 3202605011
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д. / 52.73333; 23.56667Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.56667° у. д. / 52.73333; 23.56667
Гайнаўка на мапе Польшчы
Гайнаўка
Гайнаўка
Гайнаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.hajnowka.pl

Га́йнаўка (па-польску: Hajnówka, па-падляску: Гайнувка, Hájnuvka) — горад ува ўсходняй Польшчы, на этнічнай тэрыторыі беларусаў, цэнтар павету ў Падляскім ваяводзтве. Адміністрацыйна горад выдзелены ў асобную гарадзкую гміну, тут жа разьмешчаная сядзіба сельскай гміны Гайнаўка. Насельніцтва на 2012 год — 22 031 чалавек[1].

Гайнаўка — асяродак беларускай нацыянальнай меншасьці, якая паводле перапісу 2002 року складае тут 26,41% жыхароў. З 3 сьнежня 2007 году беларуская мова мае ў горадзе статус дапаможнай мовы. Дзейнічае Музэй беларускай культуры.

Гайнаўка знаходзіцца на Бельскай раўніне, на заходнім краі Белавескай пушчы, з-за чаго атрымала мянушку «брамы ў Белавескую пушчу».

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца на Бельскай раўніне. Найбліжэйшыя месты — Бельск-Падляскі (27 км), Кляшчэлі (28 км) і Беласток (62 км).

59% тэрыторыі Гайнаўкі складаюць сельскагаспадарчыя надзелы, яшчэ 3% — лясныя надзелы. Места займае 1,31% плошчы павету.

Гайнаўка знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці да Белавескай пушчы, найбуйнейшага некранутага лесу Эўропы. Празь места працякае рака Правая Лясная.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле адной з вэрсіяў, назва паходзіць ад размоўнага «угай», або месца ў лесе (паляна), дзе пасьвілі скаціну[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэч Паспалітая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладаньняў караля Рэчы Паспалітай
  • 1639 — Сеймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі Пляцоўка)
  • 1679 — у варце несьлі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагодзьдзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжаньня.

Расейская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжваенная Польшча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 мяшканцаў
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разьведаддзелу 1-е беларуска-літоўскае дывізіі генэрала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі
  • 3 траўня 1923 — заснаваньне каталіцкае парафіі і прыстасаваньне нямецкага кінатэатру пад капліцу
  • 1924 — ангельская фірма «The Century European Timber Corporation» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў працаўнікоў
  • 24 сакавіка 1924 — першы страйк на тэрыторыі хімічнае фабрыкі распачаў хвалю выступаў працаўнікоў, якая трывала зь перапынкамі да верасьня 1939
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 мяшканцаў, 70% зь якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, жыды, расейцы, немцы
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дамову з ангельскай «Цэнтурай» з прычыну рабаўніцкай эксплюатацыі пушчы
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забясьпечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў
  • 1934 — асада становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павету
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысячаў мяшканцаў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасьці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», гатэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка
  • 17 верасьня 1939 — бітвы зь немцамі падчас Верасьнёўскай кампаніі, бамбаваньне ваколіц пілётамі Люфтвафэ чыгуначнага вакзалу. Празь некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР
  • 27 верасьня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраеньня ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх жаўнераў і двух афіцэраў
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя
  • 10 лютага 1940 — дэпартацыя ў Сыбір 462 жыхароў Гайнаўкі
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спаленая сынагога, кінатэатар «LUX», рэстарацыя і гатэль Гурскага
  • верасень 1941 — перасяленьне жыдоў у пружанскае гета
  • 17 верасьня 1943 — расстрэл 104 мяшканцаў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын зь дзецьмі)
  • ліпень 1944 — немцы зьнішчылі чыгуначны вакзал[3] і воданапорныя вежы
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская народная рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная Польшча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Сёньняшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтар, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Шмат фірмаў, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, драўляны вугаль, тару, а таксама драўляную галянтарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудаваньня вырабляюць машыны і абсталяваньне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці, абагравальнае абсталяваньне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» зьяўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалягічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павету і наяўнасьці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам угнаеньняў, дрэва, прыроднага газу.

Разьмяшчэньне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавескай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага політэхнічнага інстытуту, дзе рыхтуюць адмыслоўцаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасьці на ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 21 583 чал.[4]

Беларусы ў Гайнаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 году ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназіяў Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (комплекс школаў з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы(pl)). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы, дзе гэты прадмет зьяўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазыцыя Гайнаўскага музэю помнікаў беларускай культуры. Цяпер музэй мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных заляў, кіназалю, бібліятэку, гатэль. У музэйнай экспазыцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Сьвятой Тройцы (канец ХХ ст.) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэньня храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа зьмясьціць 5000 вернікаў).

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б GUS-Główny Urząd Statystyczny (пол.). stat.gov.pl. Праверана 25 студзеня 2013 г.
  2. ^ Witold Tatarczyk. Dzieje Hajnówki do 1944 roku. — Hajnówka: Miejska Biblioteka Publiczna w Hajnówce, Towarzystwo Przyjaciół Hajnówki, 2000. — ISBN 83 905048-2-0
  3. ^ Hajnówka / 01 (пол.) Wyburzone.pl Праверана 14 лютага 2013 г. Архіўная копія ад 29 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Ludność w Hajnówce (пол.) Праверана 31 сьнежня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]