Перайсьці да зьместу

Еўле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Еўле
Населены пункт
Пляц Стуртор’ет, выспа Альдэргольмэн, Стары Еўле, набярэжная Еўле Странд, Ратуша Еўле, будынкі ўздоўж ракі Гаўлеану
Пляц Стуртор’ет, выспа Альдэргольмэн, Стары Еўле, набярэжная Еўле Странд, Ратуша Еўле, будынкі ўздоўж ракі Гаўлеану
Краіна Швэцыя
Лэн Еўлеборг
Камуна Еўле
Першыя згадкі 1413
Дата заснаваньня 1446
Геаграфія
Плошча 42,45 км²
Вышыня НУМ 8 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 60°41′ пн. ш. 17°10′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 74 884 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 026
Паштовы індэкс 80x xx
Сайт www.gavle.se
Еўле на мапе Швэцыі
Еўле
Еўле
Еўле

Еўле (па-швэдзку: Gävle) — горад у Швэцыі, у ляндскапе Естрыкляндзе. Цэнтар камуны Еўле і лэну Еўлеборгу. Разьмешчаны пры ўпадзеньні ракі Гаўлеанў ў Еўлеўскую бухту Батнічнага заліву. За 15 км на паўднёвы ўсход ад Еўле знаходзіцца вусьце ракі Дальэльвэну. Насельніцтва гораду на 31 сьнежня 2015 году — 74 884 чалавекі.

Упершыню Еўле згадваецца ў 1413 годзе. У 1446 атрымаў гарадзкія прывілеі. Еўле служыў партовым горадам для прамысловага раёну Бэргсьляген. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1719 годзе, Еўле здолеў пазьбегнуць лёсу іншых усходняшвэдзкіх гарадоў, а менавіта — быць спаленым і разрабаваным расейцамі, бо абаронцы гораду адбілі некалькі расейскіх атак. У XVIII стагодзьдзі горад меў станоўчае эканамічнае разьвіцьцё. У 1792 у мясцовым замку кароль Густаў III склікаў апошні раз у сваім жыцьці рыксдаг. У XIX стагодзьдзі Еўле быў важным прамысловым цэнтрам, але пачынаючы з XX стагодзьдзя паступова страціў сваё значэньне.

Еўлеўскі казёл у 2009 годзе

У горадзе разьмяшчаецца футбольны клюб «Ефле».