Сьпіс пінскіх князёў
Сьпіс пінскіх князёў — сьпіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены сьпіс князёў з падзелам паводле дынастыі й пэрыяду кіраваньня.
Першыя князі (1157—1223)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы незалежны князь Тураўскага княства Юры І Яраславіч памёр дзесьці паміж 1167—1170 гг., перад гэтым ён верагодна падзяліў княства паміж сваімі сынамі: Іван стаў тураўскім князем, Сьвятаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтай пары ў Тураўскім княстве пачынаецца фэўдальная раздрабленасьць. Як другі сын Юрыя Яраславіча, Сьвятаполк Юр’евіч, пасьля яго сьмерці, атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазьней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр’евіча. Пачынаючы з Уладзімера Сьвятаполкавіча, сына Сьвятаполка Юр’евіча, у Пінску канчаткова ўсталёўваецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а сам Пінск па важнасьці й па сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.
Пінскія князі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1. Сьвятаполк Юр’евіч (1157—1170) — першы князь Пінскага княства
- 2. Яраслаў І Юр’евіч (1170—1190)
- 3. Яраполк Юр’евіч (1190—1204)
- 4. Уладзімер І Сьвятаполкавіч (1204—1223)
- 5. Расьціслаў Сьвятаполкавіч (1223—1228)
- 4. Уладзімер ІІ Уладзімеравіч (1228—1229)
- 5. Расьціслаў Сьвятаполкавіч (1229—1232)
- 6. Міхал І Уладзімеравіч (1232—1247)
- 7. Фёдар І Уладзімеравіч (1247—1262)
- 8. Юры І Ўладзімеравіч (1262—1290)
- 9. Дзямід Уладзімеравіч (1290—1292)
- 10. магчыма Яраслаў ІІ Юр’евіч (з 1292)
- 11. магчыма Васіль І Яраславіч (да 1318)
- 12. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (1320—1348)
- 13. Міхал ІІ Нарымунтавіч (1348—1355)
- 14. Васіль ІІ Міхайлавіч (1355—1392)
- 15. Фёдар ІІ Васільевіч (1392—1398)
- 16. Юры ІІ Васільевіч Нос (1398—1410)
- 17. Вітаўт (1410—1430) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 18. Сьвідрыгайла Альгердавіч (1430—1435) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага, Піншчына не адразу прызнала ўладу Жыгімонта.
- 19. Жыгімонт Кейстутавіч (1435—1440) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 20. Казімер Ягелончык (1440—1452) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
- 21. Юры ІІІ Сямёнавіч (1452—1471)
- 22. Марыя Іванаўна Гаштольд (1471—1501)
- 23. Фёдар ІІІ Іванавіч Яраславіч (1501—1520)
1520 год — скасаваньне ўдзелу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грушевский А. С., «Очерки истории Турово-Пинского княжества».
- Лысенко П. Ф., «Древний Пинск».
- Войтович Л., «Князiвськi династii схiдноi Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження».