Салагубы
Выгляд
Салагубы | |
Герб «Праўдзіч» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Салагубы (Sałahuby), Давойна-Салагубы — шляхецкі род гербу «Праўдзіч». З XVII ст. ужывалі прыдомак Давойна, з XVIII ст. карысталіся графскім тытулам.
Паходзілі ад Андрэя, які жыў у 2-й палове XV ст.[1] Па пераезьдзе Яна Салагуба ў Расейскую імпэрыю ягоныя нашчадкі 27 лютага 1861 атрымалі пацьверджаньне графскага тытулу.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Салагуб (? — 1514) — намесьнік смаленскі
- Ян Міхал Салагуб (каля 1697 — 1748) — ваявода берасьцейскі
- Юзэф Антоні Салагуб (1709—1781) — ваявода віцебскі
- Антоні Юзэф Салагуб (па 1710 — 1759) — генэрал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага
- Ян Салагуб (? — 1812) — маёр артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр арміі Расейскай імпэрыі
- Уладзімер Салагуб (1813—1882) — расейскі пісьменьнік
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Алена Салагуб (з Шамоўскіх)
-
Юзэфа Салагуб
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 537.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0