Шчасьце (Украіна)
| Шчасьце | |||
| Населены пункт | |||
Царква сьвятой Кацярыны | |||
| |||
| Краіна | Украіна | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Луганская | ||
| Раён | Новаайдарскі | ||
| Першыя згадкі | 1754 | ||
| Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе | ||
| Места з | 1963 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Мэр | Вадзім Жыўлюк | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 1,11 км² | ||
| Вышыня НУМ | 45 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 48°44′17″ пн. ш. 39°13′52″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | ▼ 13 105 чал. (2011)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 642 | ||
| Паштовы індэкс | 91483 | ||
| КОАТУУ | 4410161400 | ||
| Нумарны знак | BB і НВ / 13 | ||
| Сайт | schastye-rada.gov.ua | ||
| Шчасьце на мапе Ўкраіны Шчасьце | |||
Шча́сьце (па-ўкраінску: Щастя) — места ў Луганскай вобласьці, места-спадарожнік Луганску, падпарадкаванае Луганскай мескай радзе. Знаходзіцца на левым беразе ракі Северскі Данец. Насельніцтва на 2011 год — 13 105 асобаў. Асноўны прамысловы аб’ект — Луганская цеплавая электрастанцыя.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места паўстала ў 1963 на месцы вёскі, заснаванае прыгоннымі-ўцекачамі ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. У 1754 року імпэратрыца Кацярына II падаравала землі, прылеглыя да Данца, і сялянаў свайму прыдворнаму — Рыгору Кавалінскаму. Ад прозьвішча ўласьніка вёска «ў народзе» стала называцца Кавалінкаю.
Паводле зьвестак на 1864 рок у казённай вёсцы Старабельскага павету Харкаўскай губэрні жыло 510 асобаў (250 мужчынскай стаці й 260 — жаночай), налічвалася 49 дваровых гаспадарак[2].
Па стане на 1885 рок — у Стараайдарскай воласьці, 661 жыхар, 96 дваровых гаспадарак[3].
Паводле перапісу 1897 року колькасьць жыхароў узрасла да 830 асобаў (420 мужчынскай стаці і 410 — жаночай), зь якіх усе — праваслаўнае веры[4].
Паводле зьвестак 1914 року — 1230 жыхароў[5]. Дзейнічала 2-клясная парафіяльная школа. У гэтым жа годзе памешчык Пятро Кавалінскі з жонкай Кацярынай пабудавалі цагляны Сьвята-Кацярынінскі храм.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc)
- ↑ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с, (код 3120)
- ↑ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
- ↑ Населенныя мѣста Россійской Имперіи в 500 и болѣе жителей съ указаніем всего наличнаго въ них населенія и числа жителей преобладающихъ вѣроисповѣданій по даннымъ первой всеобщей переписи 1897 г. С-Петербург. 1905. — IX + 270 + 120 с, (стор. 1-252)
- ↑ Харьковскій календарь на 1914 годѣ. Изданіе Харьковскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. Харьковъ. Типографія Губернскаго Правленія. 1914. VI+86+84+86+26+116+140+44 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шчасьце (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Уліковая картка(недаступная спасылка) на бачыне Вярхоўнае Рады Ўкраіны