Перайсьці да зьместу

Помнік Тарасу Шаўчэнку (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′53″ пн. ш. 27°33′30″ у. д. / 53.91472° пн. ш. 27.55833° у. д. / 53.91472; 27.55833Каардынаты: 53°54′53″ пн. ш. 27°33′30″ у. д. / 53.91472° пн. ш. 27.55833° у. д. / 53.91472; 27.55833
Аўтар праекту Віктар Ліпаўка, Віктар Крамарэнка
Дата заснаваньня 2002
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску на мапе Беларусі
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску на Вікісховішчы

По́мнік Тара́су Шаўчэ́нку — помнік вялікаму ўкраінскаму паэту, пісьменніку й мастаку, «будзіцелю нацыі» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку ў Менску (Беларусь).

Гэта першы і адзіны поўнафігурны помнік Кабзару ў Беларусі.

Помнік устаноўлены ў цэнтральнай частцы Менску — у Сьцяпанаўскім садзе на рагу вуліц Старавіленскай і Кісялёва, побач з будынкам амбасады Ўкраіны, з нагоды 185-рочча зь дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.

Аўтары помніку — украінскі скульптар Віктар Ліпаўка і беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка, які выканаў архітэктурную прывязку манумэнта[1].

Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць Тараса Шаўчэнкі на невялікім падножжы (цэласная скульптура), усталяваную на цыліндрычным круглым пастамэнце з ружовага граніту на круглым стылабаце з таго ж граніту, дапоўненым пакатымі кругавымі лесьвіцамі.

Аўтар адлюстраваў ужо немаладога паэта ў задуменьні; статычнасьці і шаблённасьці ва ўвасабленьні вобраза Кабзара скульптару ўдалося пазьбегнуць. Як у цэлым, так і ў дэталях праглядаецца некаторае падабенства менскага помніку Шаўчэнку на выяву паэта ў маскоўскім помніку Шаўчэнку.

Да крытычных заўваг адносна агульнага выгляду помніка Шаўчэнку ў Мінску варта аднесьці нагрувашчваньне прасторавых фігур ля падножжа манумэнта, а ва ўвасабленьні вобраза паэта можна ўказаць на супярэчлівы, з пункту гледжаньня дасягненьня выразнасьці асобы, адвод ад гледачоў позірку і не да канца прапрацаваную позу фігуры (становішча рук).

Нягледзячы на тое, што за часамі СССР дэкляраваліся прынцыпы міжнацыянальнай дружбы і ўстанаўленьня культурных і іншых сувязяў паміж народамі шматнацыянальнай дзяржавы, нават у суседняй з УССР Савецкай Беларусі, дзе пражывала нямала ўкраінцаў, не існавала ніводнага помніка Тарасу Шаўчэнку.

Устаноўка помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску, першага ў Беларусі, наўпрост зьвязана з функцыянаваньнем Амбасады Ўкраіны ў гэтай краіне. Будаўніцтва ейнага будынку было аб’яднанае з добраўпарадкаваньнем вакольнай тэрыторыі, у прыватнасьці Сьцяпанаўскага сквэру. Ужо тады зьявілася ідэя ўсталяваньня ў гэтым месцы помніка Шаўчэнку, увасобленая праз 2 гады пасьля адкрыцьця новага будынку амбасады.

Помнік Кабзару, садова-паркавыя працы, а таксама ўстаноўка бювэту з артэзіянскай вадой паводле кіеўскай тэхналёгіі сталі падарункамі ўкраінскай сталіцы Менску. Урачыстае ж адкрыцьцё помніка Шаўчэнку 23 красавіка 2002 року з удзелам тагачасных кіеўскага мэра Аляксандра Амельчанкі і менскага Міхаіла Паўлава стала адным з ключавых момантаў дзён Кіева ў Менску[1].

  1. ^ а б Анжела Афоніна. У центрі Мінська відкрито пам’ятник Тарасові Шевченку // Хрещатик. — 23 красавіка 2002.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]