Помнік Максіму Танку
Выгляд
помнік | |
Помнік Максіму Танку
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мядзел |
Аўтар праекту | Іван Міско, Аляксандар Фінскі, Армэн Сардараў |
Дата заснаваньня | 2014 |
Будаваньне | 5 сьнежня 2014 (10 гадоў таму)—5 сьнежня 2014 |
По́мнік Максі́му Та́нку — адзіны ў Беларусі помнік паэту й перакладчыку Максіму Танку. Адкрыты 5 сьнежня 2014 року ў Мядзеле ля гарадзкога Дому культуры[1] на пляцы Шаранговіча[2].
Конкурс на стварэньне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта[3].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік створаны паводле праекту скульптараў Івана Міско, Аляксандра Фінскага й архітэктара Армэна Сардарава.
Помнік вышынёй амаль у 3 мэтры ўяўляе сабой бронзавую фігуру паэта ў поўны рост, якая ўсталяваная на гранітным пастамэнце вышынёй у 1 мэтар[4]. Непадалёк ад яе зьмешчаны валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе выбітыя радкі зь верша Максіма Танка: «Ёсьць адна песьня песьняў — пра Радзіму»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня. Наша Ніва (27 лістапада 2014). Праверана 2 сьнежня 2014 г.
- ^ Віталь Кісьцерны (2 сьнежня 2014) 5 декабря в Мяделе откроют памятник Максиму Танку (рас.). belnovosti.by. Праверана 2 сьнежня 2014 г.
- ^ а б Первый в Беларуси памятник Максиму Танку откроют 5 декабря в Мяделе (рас.). БелТА (2 сьнежня 2014). Праверана 2 сьнежня 2014 г.
- ^ Алесь Высоцкі (5 сьнежня 2014) http://www.rh.by/by/309/10/10289/. Рэгіянальная газета. Праверана 8 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэпартаж Белтэлерадыёкампаніі пра адкрыцьцё помніка Максіму Танку Праверана 8 сьнежня 2014 г.