Перайсьці да зьместу

Натхненьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адольф Ўільям Бугеро «Натхненьне» (1898)

Натхненьне — стан напругі і ўздыму духоўных сілаў ды творчага хваляваньня, што вядзе да ўзьнікненьня і ажыцьцяўленьня задумы ў мастацтве і навуцы. Суправаджаецца павышанай жвавасьцю і надзвычайнай выніковасьцю дзейнасьці, усьведамленьнем лёгкасьці, перажываньнем апантанасьці і пачуцьцёвага паглыбленьня ў творчасьць. Разглядаецца ў якасьці абумоўленага заахвочваньнем і ходам працы душэўнага азарэньня. Аб прычыне яе ўзьнікненьня пісалі Эдуард Гартман, Плятон, Гэрбэрт Рыд(en), Зыгмунд Фройд і Фрыдрых Шэлінг[1].

Натхненьню прысьвяцілі свае вершы Анатоль Сыс[2] і Яўгенія Янішчыц[3]. Таксама існуе аднайменная суполка пісьменьнікаў, што на 2011 год налічвала 15 удзельнікаў[4].

  1. ^ Натхненьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 209. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ Анатоль Сыс. Натхненьне // Родныя вобразы, 7 сьнежня 2009 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  3. ^ Яўгенія Янішчыц. Натхненьне // Родныя вобразы, 16 лістапада 2010 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  4. ^ Нашыя аўтары // Суполка «Натхненьне», 27 кастрычніка 2011 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]