Уладар пярсьцёнкаў (мультфільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладар пярсьцёнкаў
J.R.R. Tolkien’s
The Lord of the Rings
Жанр Фэнтэзійны фільм, экранізацыя літаратурнага твору
Рэжысэр Ральф Бакшы
Аўтар сцэнару Пітэр Бігэл
Крыс Конклін
Ролі агучвалі Крыстафэр Гард
Ўільям Скваер
Майкл Скоўлз
Джон Гэрт
Сайман Чандлер
Дамінік Гард
Майкл Грэм Кокс
Энтані Дэніелс
Дэвід Бак
Кампазытар Леанард Розэнман
Пол Конт
Апэратар Тымаці Гальфас
Прадусэр Саўл Зэнц
Студыя Fantasy Films
Краіна ЗША
Мова ангельская
Працягласьць 133 хв.
Прэм’ера 15 лістапада 1978
Бюджэт $4 млн[1]
Касавыя зборы $30 471 420[2]
BCdb падрабязьней
IMDb ID 0077869
Rotten Tomatoes падрабязьней

«Улада́р пярсьцё́нкаў Дж. Р. Р. То́лкіна» (па-ангельску: J.R.R. Tolkien’s The Lord of the Rings) — амэрыканскі анімацыйны фэнтэзійны фільм рэжысэра Ральфа Бакшы.[3][4], выпушчаны ў 1978 року. У стужцы выкарыстаны гібрыд традыцыйнае анімацыі і ратаскопныя ўстаўкі[3]. Мультфільм заснаваны на першай палове эпічнага фэнтэзі «Уладар пярсьцёнкаў» (1954—1955) ангельскага раманіста Дж. Р. Р. Толкіна. Падзеі адбываюцца ў Міжзем’і, купка хобітаў, эльфаў, людзей, гномаў і чараўніка ўтварылі братэрства. Яны выпраўляюцца ў падарожжа з мэтай зьнішчыць пярсьцёнак усеўладзьдзя, выраблены цёмным валадаром Саўронам, каб перамагчы апошняга. Ролі агучвалі Ўільям Скваер, Джон Гэрт, Майкл Грэм Кокс, а таксама Энтані Дэніелс з «Зорных войнаў». «Уладар пярсьцёнкаў» стаў адным зь першых анімацыйных фільмаў, прэзэнтаваных у гукавой сыстэме Dolby Stereo.

Ральф Бакшы сутыкнуўся з толкінавай творчасьцю ў пачатку ўласнае кар’еры і рабіў некалькі спробаў спрадусаваць анімацыйны фільм па «Ўладары пярсьцёнкаў» перш, чым атрымаў фінансавую падтрымку Саўла Зэнца і дыстрыбутараў United Artists. Сцэнар напісаў Пітэр Бігэл на аснове ранейшых накідаў Крыса Конкліна. Фільм вылучаецца пашыраным выкарыстаньнем ратаскопіі — тэхнікі, калі асобныя сцэны сьпярша здымаюцца ўжывую, а пасьля пераносяцца на анімацыйныя падкладкі(en). Мультфільм меў вялікі посьпех, хоць атрымаў неадназначныя ацэнкі ад крытыкаў; працяг для другой часткі гісторыі таксама ня быў створаны. Аднак мультфільм аказаў уплыў на стварэньне Пітэрам Джэксанам фільму «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка».

Ролі агучвалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Beck, Jerry The Lord of the Rings // The Animated Movie Guide. — 2005. — С. 155. — ISBN 978-1-55652-591-9
  2. ^ The Lord of the Rings, Box Office Information. Box Office Mojo. Праверана 27 студзеня 2012 г.
  3. ^ а б J.C. Maçek III. (2 жніўня 2012) 'American Pop'… Matters: Ron Thompson, the Illustrated Man Unsung PopMatters
  4. ^ Glenn Gaslin. (21 лістапада 2001) Ralph Bakshi’s unfairly maligned Lord of the Rings Slate

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]