Перайсьці да зьместу

Грэнляндыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэнляндыя
па-грэнлядзку: Kalaallit Nunaat
па-дацку: Grønland
букмол: Grønland
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Нуна асыласок[d]
Афіцыйная мова: грэнляндзкая мова[1][2][3]
Сталіца: Нук
Форма кіраваньня: парлямэнцкая манархія[d]
Кіраўнік: Фрэдэрык X[d][4]
прэм’ер-міністар Грэнляндыі[d]: Jens-Frederik Nielsen[d]
Заканадаўчы орган: парлямэнт Грэнляндыі[d]
Выканаўчы орган: Naalakkersuisut[d]
Плошча:
  • 2 166 086 км²
Насельніцтва:
Валюта: DKK
Часавы пас: UTC+0, UTC-1, UTC-2, UTC-3 і UTC-4
Аўтамабільны знак: KN
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .gl
Тэлефонны код: +299
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
naalakkersuisut.gl (грэнл.) (дацк.)

Ґрэнля́ндыя (па-грэнлядзку: Kalaallit Nunaat, па-дацку: Grønland) — аўтаномны рэгіён у складзе Каралеўства Даніі, паміж Арктычным і Атлянтычным акіянамі. Сталіца — Нук. Насельніцтва — 56,5 тыс. чал. (2022). Афіцыйная мова — грэнляндзкая[6][7][8][9]. Востраў тэрытарыяльна належыць да Паўночнай Амэрыкі, аднак жыхары Ґрэнляндыі, як грамадзяне Даніі, належаць і да Эўрапейскага Зьвязу.

Арктычныя народы прыходзілі з тэрыторыі сучаснай Канады ў Ґрэнляндыю яшчэ 2500 гадоў таму. У X стагодзьдзі сюды даплылі вікінгі, у XIII стагодзьдзі — інуіты, якія дагэтуль складаюць большасьць насельніцтва вострава. Заселены пераважна паўднёва-заходні бераг. Тры чвэрці вострава пакрытыя вечнымі льдамі.

Пасьля распаду дацка-нарвэскай уніі Ґрэнляндыя засталася дацкім уладаньнем і паводле канстытуцыі 1953 року ўключаная ў склад Даніі. На рэфэрэндуме 1979 року грамадзяне Ґрэнляндыі выказаліся за самакіраваньне; яшчэ больш правоў ґрэнляндцы атрымалі пасьля рэфэрэндуму 2008 року. Данія працягвае адказваць за замежную палітыку, фінансы і абарону.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.cia.gov/the-world-factbook/countries/greenland/
  2. 20 // Lov om Grønlands Selvstyre (дац.) — 2009.
  3. 3 // Oqaatsinut politikki pillugu Inatsisartut inatsisaat, Inatsisartutlov om sprogpolitik (грэнл.)
  4. https://www.euronews.com/2024/01/14/denmarks-queen-margrethe-signs-her-historic-abdication-as-son-becomes-king
  5. https://bank.stat.gl/pxweb/en/Greenland/Greenland__BE__BE01__BE0120/BEXSTC.px/table/tableViewLayout1/
  6. Self-rule introduced in Greenland (анг.). BBC News (21 чэрвеня 2009). Праверана 21 чэрвеня 2009 г.
  7. Nearly independent day (анг.). The Economist (20 чэрвеня 2009). Праверана 20 чэрвеня 2009 г.
  8. Greenland set for self-rule (анг.). The Australian (19 чэрвеня 2009). Праверана 20 чэрвеня 2009 г.
  9. Boswell, Randy (19 чэрвеня 2009) Greenland takes big step towards full independence (анг.) Canwest News Services. Canada.com. Праверана 20 чэрвеня 2009 г.